Бераставіцкія аграрыі робяць стаўку на якаснае насенне

Лента новостей Сельское хозяйство

20131025_807284Як паведаміла галоўны аграном Бераставіцкай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Таццяна Жыўлюк, з 17 сакавіка гэтага года ўступіла ў сілу Пастанова №37 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2015 года “Аб устанаўленні патрабаванняў да сартавых і пасяўных якасцей насення сельскагаспадарчых раслін”. У дакуменце рэгламентуецца належны ўзровень патрабаванняў да пасяўнога матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў гаспадарках рэспублікі. Добрае насенне пры захаванні сучасных тэхналогій з’яўляецца залогам высокага ўраджаю.
У нашым раёне стаўка на якаснае насенне перспектыўных гатункаў зроблена даўно і кожны год апраўдвае сябе. Нават у мінулым годзе, які быў вельмі неспрыяльным для земляробства з-за працяглай спёкі, азімая пшаніца Багатка выдатна праявіла свой адметны патэнцыял. У СВК імя Варанецкага яна дала амаль 90 цэнтнераў з гектара, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 88 з паловай, у СВК “Алекшыцы” – 80, у СВК “Макараўцы” – 74, у РУСП “Масаляны” – 72 цэнтнеры з гектара. З самага лепшага боку паказала сябе і яравая пшаніца Бамбона. У РУСП “Масаляны” атрымалі амаль 100 цэнтнераў з гектара гэтай запатрабаванай сельгаскультуры, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 82, у СВК імя Варанецкага – 80 цэнтнераў з гектара.
Для рэалізацыі гаспадаркам у СВК “Малабераставіцкі элітгас” падрыхтавана 138 тон элітнага насення яравой пшаніцы, 274 тоны ячменю, 51 тона аўсу, а прададзена ўжо 35 з паловай тон насення. Кандыцыйным пасяўным матэрыялам нашы сельгаскааператывы забяспечаны на 219 працэнтаў ад патрэбы. Гаспадаркамі таксама ўжо закуплена 47 тон насення кукурузы, а ўсяго патрабуецца 215 тон. Гатункі “каралевы палёў” прыдатныя для нашых кліматычных умоў.
Бульба – наш сапраўдны другі хлеб. У мінулым годзе ў СВК “Алекшыцы” гатунак Янка даў 416 цэнтнераў з гектара, у СВК “Малабераставіцкі элітгас” — 406, а ў СВК імя Варанецкага – 403 цэнтнеры з гектара. А вядомы гатунак Скарб прынёс па 310 цэнтнераў з гектара ў РУСП “Масаляны” і СВК “Алекшыцы”.
Належная ўвага на Бераста­віччыне надаецца кожны год таксама нарыхтоўцы кармоў. Сеяць шматгадовыя травы будуць якасным насеннем.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *