Атрымалі стыпендыі Фонду міру

Образование Общественные объединения Общество

IMG_6203Па добрай традыцыі два разы на год лепшыя навучэнцы і студэнты вобласці атрымліваюць спецыяльныя стыпендыі, устаноўленыя Гродзенскім абласным аддзяленнем Беларускага Фонду міру для таленавітай і адоранай моладзі ў рамках праграмы “Адораныя і таленавітыя – будучыня свету”.
Сёлета прэтэндэнтамі на атрыманне стыпендыі былі вылучаны навучэнцы Бераставіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Мікалай Урбановіч і Алег Шавель, вучні Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Выхаванцы трэнера-выкладчыка Ігара Нячэпы ўжо кандыдаты ў майстры спорту, яны неаднаразовыя пераможцы разнастайных спаборніцтваў па вольнай барацьбе як на ўзроўні вобласці, так і рэспублікі.
У сямікласніка Мікалая Урбановіча толькі за 2015 год дзве перамогі на першынстве Гродзенскай вобласці, 1-е месца на спартакіядзе школьнікаў Гродзенскай вобласці і 3-е месца на першынстве Рэспублікі Беларусь.
Дзевяцікласнік Алег Шавель таксама мае шмат дасягненняў па выніках мінулага года. У яго тры першых месцы на першынстве Гродзенскай вобласці, 1-е месца на спартакіядзе школьнікаў Гродзенскай вобласці, 3-е месца на спартакіядзе школьнікаў Рэспублікі Беларусь, 2-е і 3-е месцы на першынстве Рэспублікі Беларусь.
Прычым, хлопчыкі не толькі паказваюць высокія спартыўныя дасягненні, але і прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй навучальнай установы.
10 лютага ў актавай зале Вялікабераставіцкай сярэдняй школы сабраліся аднакласнікі і настаў­нікі юных спартсменаў, каб раздзяліць разам з імі ўрачысты момант атрымання спецыяльнай стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру.
Уручалі стыпендыю начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Панкевіч і старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Валянцін Арцюхевіч. Яны падзякавалі хлопчыкам за высокія спартыўныя дасягненні, за волю да перамогі і пажадалі далейшых поспехаў.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *