Атрыбуты дзяржаўнасці і суверэнітэту

Лента новостей

Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Палажэнні аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу нашай краіны былі зацверджаны 7 ліпеня 1995 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам на аснове рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, які адбыўся ў маі 1995 г.
Згодна з імі, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху, над контурам, знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены ў вянок з залатога калосся, пераплеценага справа кветкамі канюшыны, злева – ільну. Калоссе абвіта чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе надпісана золатам: «Рэспубліка Беларусь».
Геральдычныя элементы Дзяржаўнага герба, абраныя і скампанаваныя з вялікім мастацкім густам, яго колеравая гама красамоўна гавораць пра мірныя і стваральныя мэты нашай дзяржавы. Адначасова яны характарызуюць нацыянальныя асаблівасці і жыццёвы ўклад беларускага народа, прыродныя ўмовы Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя элементы Дзяржаўнага сцяга – чырвоная, зялёная і аздобленая арнаментам белая палосы, якія таксама маюць гістарычныя і нацыянальныя карані.
Герб і сцяг адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў. Яны з’яўляюцца сімваламі яднання нацыі і патрабуюць да сябе годных адносін. Таму грамадзянскі абавязак кожнага беларуса — гэта і патрыятычныя пачуцці да сімвалаў сваёй краіны.
Падрыхтавала Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *