Апошні школьны званок завяршыў навучальны год ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна

Актуально Лента новостей Образование

29 мая ўрачыстыя школьныя лінейкі завяршылі навучальны год ва ўстановах адукацыі Бераставіччыны, апошні школьны званок празвінеў на іх для 1524 вучняў нашага раёна.

Самыя шчырыя пажаданні і віншаванні ў гэты дзень гучалі для выпускнікоў сярэдняй і базавай школы. Дарэчы, у гэтым навучальным годзе сцены школ раёна пакінуць 62 адзіннаццацікласнікі, базавую школу заканчваюць 152 выпускнікі дзявятых класаў.

На ўрачыстых лінейках, якія прайшлі ў кожнай школе, прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці і шэфы.

Па выніках навучальнага года ва ўстановах адукацыі былі адзначаны лепшыя вучні, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у вучобе, спорце, пераможцы і ўдзельнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, спаборніцтваў, прадметных алімпіяд.  15 выдатнікаў вучобы і 8 пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, спаборніцтваў і алімпіяд    атрымалі на ўрачыстых лінейках стыпендыі раённага выканаўчага камітэта, пасля паспяховай здачы экзаменаў такую ж стыпендыю атрымаюць яшчэ 3 прэтэндэнты на пасведчанне аб заканчэнні базавай школы з адзнакай і 5 патэнцыяльных залатых медалістаў.

Видео Виктора Фриделя

***

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, у Вялікабераставіцкай сярэдняй школе, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, прайшла толькі для выпускнікоў 9 і 11 класаў.

Сардэчныя віншаванні з нагоды апошняга школьнага званка і пажаданні на далейшую жыццёвую дарогу прагучалі для іх ад дырэктара школы Наталлі Пачобут, намесніка старшыні Бераставіцкага райвыканкама Алы Заміроўскай і метадыста вучэбна-метадычнага кабінета Дар’і Марцуль.

Апошні школьны званок, які далі на лінейцы першакласніца Ангеліна Гладкая і адзінаццацікласнік Данііл Латаш, завяршыў чарговы навучальны год. Але наперадзе выпускнікоў чакаюць яшчэ выпускныя экзамены, якія яны будуць здаваць з 1 па 9 чэрвеня.

Дзевяцікласнікаў чакаюць тры экзамены: па рускай, беларускай мове і матэматыцы. Выпускнікі адзінаццатых класаў будуць здаваць чатыры экзамены: па матэматыцы, рускай або беларускай мове, замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Акрамя таго, выпускнікі 11 класаў, якія асвойвалі адукацыйную праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у рамках вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне», па жаданні змогуць здаць кваліфікацыйны экзамен, і пры ўмове яго паспяховай здачы атрымаюць пасведчанне ўстаноўленага ўзору аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду па прафесіі «швачка», «слесар па рамонце аўтамабіляў», «сталяр» і «аператар ЭВМ».

Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў пройдуць 10 чэрвеня, наперадзе ў іх яшчэ цэнтралізаванае тэсціраванне і паступленне на выбраныя спецыяльнасці ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Ну  а  астатніх хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць цудоўныя дні летняга адпачынку,  старт якім дасць Міжнародны дзень абароны дзяцей і прымеркаваныя да гэтага свята мерапрыемствы.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

***

Сегодня в Пархимовском яслях-саду-базовой школе  прошла торжественная линейка, посвящённая окончанию учебного года. 

Со словами приветствия к присутствующим обратились гости учебного заведения: главный редактор районной газеты Самкова З.В., главный специалист сектора социальной и организационно-педагогической работы отдела образования райисполкома Гутовец О.Р., председатель Берестовицккого сельисполкома Карпуть М.Э.,  директор Берестовицкой птицефабрики Груздев М.И.,  заместитель директора по идеологической работе КСУП «Пархимовцы» Кашлявик В.В.

Они поздравили учащихся школы и учителей с окончанием учебного года, пожелали выпускникам успешно сдать экзамены, всем провести лето с пользой и хорошо отдохнуть.

С приветственным словом к собравшимся обратилась директор школы. Оксана Ивановна  поздравила ребят и учителей, вручила грамоты за активное участие в жизни школы, победы в  различных конкурсах, спортивные достижения. ​

Учащиеся младших и средних классов поздравили своих учителей и простились с ними на летний период. А для выпускников 9 класса прозвенел последний звонок.

В конце линейки  в небо взлетели разноцветные шары, выпущенные выпускниками – учащимися 9 класса, как символ радости, праздника и самого беззаботного детства.

Зинаида Самкова, фото автора

***

Последний в этом году школьный звонок прозвенел и для 100 учащихся Большеэйсмонтовской средней школы. Со своей школой расстаются семеро одиннадцатиклассников.

На торжественной линейке с поздравлениями и словами напутствия выступили Антон Кулисевич, председатель Берестовицкого районного исполнительного комитета, Галина Македон, директор школы, Виктор Дюрдь, исполняющий обязанности директора КСУП «Воронецкий», Валерия Канаева, заведующий Эйсмонтовским филиалом Берестовицкой детской школы искусств.

28 учащимся, которые имеют отметки в диапазоне 8-10, вручены денежные стипендии от районного исполнительного комитета и КСУП«Воронецкий». Светлана Санникова, методист Берестовицкого учебно-методического кабинета, вручила грамоты отдела образования Берестовицкого райисполкома победителям олимпиад и спортивных соревнований.

С теплыми словами поздравления обратилась к выпускникам их первая учительница, ныне председатель Эйсмонтовского сельского исполнительного комитета Анна Болдак. Поздравили выпускников и первоклассники. А родители одиннадцатиклассников преподнесли школе золотую рыбку, чтобы у коллектива учреждения образования все получалось и всегда во всем сопутствовал успех.

Школа расстается с детьми, чтобы вновь встретиться, с кем-то уже 1 сентября, а с кем-то спустя годы. Кстати, совсем недавно директору школы вручили посылку из далекого Китая –это бывший ученик передал в дар школе 10 специальных указок для мультибордов.

Ольга Беленя, фото автора



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *