Апошні званок празвінеў у школах Бераставіцкага раёна

Актуально Образование

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды заканчэння навучальнага года прайшлі 31 мая ва ўсіх установах адукацыі Бераставіччыны. Апошні школьны званок празвінеў для 1762 школьнікаў раёна. І калі для большасці хлопчыкаў і дзяўчынак ён стаў апошнім толькі ў гэтым навучальным годзе і абвясціў пачатак летніх канікулаў, то для 84 адзінаццацікласнікаў і многіх з 201 дзевяцікласніка раёна ён сапраўды прагучаў у апошні раз.

На ўрачыстых лінейках, якія прайшлі ў кожнай школе, пры­сутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці, шматлікія шэфы. Па выніках навучальнага года былі адзначаны лепшыя вучні, дасягнуўшыя найбольшых поспехаў у вучобе, спорце, пераможцы і ўдзельнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадметных алімпіяд.
28 вучняў 8 – 11 класаў, якія закончылі навучальны год на “выдатна”, і тры пераможцы абласных алімпіяд і конкурсаў атрымалі стыпендыі раённага выканаўчага камітэта. Пасля паспяховай здачы экзаменаў атрымаюць такую стыпендыю яшчэ 6 прэтэндэнтаў на пасведчанне аб заканчэнні базавай школы з адзнакай і чатыры патэнцыяльных залатых медалісты.
Стыпендыю Гродзенскага аддзялення Беларускага фонду міру атрымалі на ўрачыстай лінейцы вучаніцы Вялікабераставіцкай СШ Вольга Гурын і Вольга Васіленка, пераможцы абласных прадметных алімпіяд.
У рамках ужо традыцыйнай акцыі “Падары дзіцяці футбольны мяч”, якую праводзяць ААТ “Белаграпрамбанк” і асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футболу”, прадстаўнікі бераставіцкага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” таксама наведалі школьныя лінейкі і ўручылі першакласнікам з сельскай мясцовасці футбольныя мячы.
Апошні школьны званок за­вяршыў навучальны год. Літа­ральна праз некалькі дзён у адзі­наццацікласнікаў і дзе­вяцікласнікаў ужо пачаліся выпускныя экзамены. Ну а астатняя школьная дзятва можа з палёгкай уздыхнуць і на тры месяцы забыць пра званкі, урокі, хатнія заданні і з галавой акунуцца ў цудоўную пару летняга адпачынку.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

IMG_5646 IMG_5655 IMG_5656 IMG_5664 IMG_5676 IMG_5688 IMG_5696 IMG_5697 IMG_5703 IMG_5708 IMG_5733 IMG_5756 IMG_5773 IMG_5775 IMG_5827На здымках: лінейка ў Вялікабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *