Антынаркатычны атрад дзейнічае ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

ЗОЖ, профилактика Лента новостей Образование

Наркотыкі і дзеці. Два розных па значэнні словы, але, на жаль, сёння ўсё часцей і часцей  яны стаяць побач. Праблема наркаманіі сярод падлеткаў стала ворагам нумар адзін. Таму асноўнай задачай, якая стаіць не толькі перад педагагічным калектывам, але і членамі антынаркатычнага атрада “ВЕК без наркотыкаў” Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы, данесці да кожнага навучэнца праўдзівую інфармацыю аб гэтым захворванні і навучыць казаць “Не” наркотыкам, шанаваць і ўмацоўваць сваё здароўе. З гэтай мэтай ва ўстанове праводзіцца шмат разнастайных і цікавых  мерапрыемстваў па прафілактыцы наркаманіі.

Вясновая антынаркатычная акцыя “Місія – жыць!”, праведзеная па ініцыятыве членаў атрада “ВЕК без наркотыкаў”,  таму пацвярджэнне. У рамках акцыі адбылася сустрэча з оперупаўнаважаным групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Мікалаем Лапінскім, які расказаў навучэнцам пра наступствы ўжывання наркатычных сродкаў і  незаконных дзеяннях, прывёў прыклады з жыцця, падзяліўся статыстычнымі дадзенымі па раёне.

Спартыўныя спаборніцтвы, падарожжы, прагляд і абмяркаванне відэаролікаў, заняткі з элементамі трэнінгу, стварэнне відэаролікаў, праведзенныя ў рамках акцыі дапамаглі кожнаму навучэнцу адчуць, што самае галоўнае для чалавека – гэта жыццё, выдатнае і цудоўнае. Навучыцца радавацца жыццю, бачыць прыгожае вакол, атрымоўваць асалоду ад музыкі, заняткаў спортам, чытання кніг, прагулак на свежым паветры, падарожжаў, сустрэч з сябрамі — гэта і ёсць альтэрнатыва наркотыкам. Выбар моладзі – жыццё без наркотыкаў, такія словы гучалі падчас правядзення ўсіх мерапрыемстваў.

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *