Акцыя “За любімую Беларусь!” стартавала на Бераставіччыне

Лента новостей

IMG_6217“Каго любіш?” “Люблю Беларусь!” “То ўзаемна!” – гэтымі словамі віталі некалі адзін аднаго паплечнікі Кастуся Каліноўскага. Сённяшняе маладое пакаленне прызнаецца ў любові да роднай краіны з дапамогай чырвона-зялёных сэрцайкаў. Напярэдадні Дня закаханых актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праводзяць акцыю “За любімую Беларусь!” і раздаюць на вуліцах гарадоў і пасёлкаў стылізаваныя “валянцінкі” як сімвал любові да свайго краю, на якіх пішуць добрыя словы і пажаданні сваім сябрам, калегам, беларускаму народу, роднай Беларусі.
— Усебеларуская акцыя БРСМ “За любімую Беларусь!” праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны з 12 па 14 лютага, — расказала першы сакратар райкама БРСМ Ірына Крывапляс. – Мы ўпэўнены, што сказаць добрае слова іншаму чалавеку, зрабіць нават маленькую добрую справу вельмі важна, бо з маленькіх добрых спраў складаецца вялікая справа на карысць роднай краіны.
Напярэдадні акцыі таксама прайшоў збор “валянцінак” для куміраў – вядомых артыстаў, спартсменаў, палітыкаў – самыя цікавыя пажаданні будуць перададзены адрасатам праз абласныя і Цэнтральны камітэт БРСМ.
Да Дня закаханых арганізаваны таксама шэраг мерапрыемстваў у пярвічных арганізацыях БРСМ, а 13 лютага райкам БРСМ і аддзел па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці правядуць тэматычную дыскатэку “За любімую Беларусь!”, абавязковым атрыбутам якой таксама стануць чырвона-зялёныя “валянцінкі” са словамі любові да роднай краіны.
Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *