“Азбука бяспечнага дзяцінства” ў Алекшыцкім яслях-садзе

Лента новостей

-e1344947574944Адна з важнейшых задач дарослых, якія працуюць з дашкольнікамі, — сфарміраваць у іх навыкі бяспечных і адэкватных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях. Неабходна як мага раней навучыць юных грамадзян правілам бяспечных паводзін на вуліцы, на вадзе, з незнаёмымі людзьмі і правілам пажарнай бяспекі.
Вядома, што найбольш эфектыўнай формай работы з дашкольнікамі з’яўляецца гульня. Яна дазваляе дзіцяці апынуцца ў рэальных жыццёвых абставінах, забяспечвае засваенне вопыту дзеянняў дарослых у пэўных сітуацыях.
У нашай дашкольнай установе пастаянна папаўняецца і абнаўляецца дыдактычны матэрыял, які ўваходзіць у аснашчэнне куткоў бяспекі: ёсць тут макет пажарніка, пажарны шчыт і пажарная каланча, атрыбуты для сюжэтна-ралявых гульняў, макет вуліцы, набор дарожных знакаў, дыдактычны матэрыял па асновах бяспекі “Як пазбегнуць непрыемнасцей.” У кожнай групе існуюць міні-куткі пажарнай бяспекі. Штогод ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзім тыдзень пажарнай бяспекі. У час правядзення гульняў-заняткаў замацоўваем навыкі дашкольнікаў пры абыходжанні з небяспечнымі для жыцця і здароўя прадметамі, з якімі дзеці сустракаюцца дома і на вуліцы.
Тэматыка такіх гульняў-забаў самая разнастайная: ”Юныя пажарныя спяшаюцца на дапамогу”, ”Агонь — вораг, агонь — сябар”, фізкультурная забава “Небяспечны падарунак”, “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў”, ”Юныя пешаходы.”
Асаблівае ўражанне дашкольнікі атрымліваюць ад сустрэч з прадстаўнікамі МНС. Такія сустрэчы абываліся і ў пачатку навучальнага года пры правядзенні вучэбнай эвакуацыі ў дашкольнай установе, і на агульных бацькоўскіх сходах, на якіх мы таксама падкрэсліваем, што ад увагі і дапамогі дарослых залежыць бяспека нашых дзяцей.
Таісія Пузевіч, выхавальнік
дашкольнай адукацыі Алекшыцкага ясляў-сада



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *