Азарымся святлом Віфлеемскай зоркі

Лента новостей

11Улюбёныя браты і сёстры!
Сёння мы святкуем Раство Хрыстова, святое Богаўцялесненне. Яно здзейснілася дзеля нас з вамі. Каб мы змянілі смутак на радасць.
Зазірнем унутр уласнай душы. Ацэнім свае думкі, пачуцці, усе свае схільнасці перад абліччам Вечнага Жыцця, яўленага сёння ў Богадзіцяці. Калі мы ўгледзімся ў евангельскія падзеі, то ўбачым, што ў Віфлеем з розных бакоў імкнуцца людзі. З аднаго боку, гэта вешчуны і пастухі, паслухмяныя волі Божай. З другога боку, гэта пасланнікі Ірада, які вырашыў знішчыць Віфлеемскіх немаўлят. Прастата і мудрасць адных. Страх і прагнасць другіх.
Намеры нашага розуму, падобна да людзей, апісаных у Евангеллі, раздзяляюцца перад абліччам Божым. Здолеем жа ў гэтыя святочныя дні ўстаць на бок мудрасці і прастаты. Прымірымся з бліжнімі, адкінем грахоўныя звычкі, адступім хоць бы на гадзіну ад жыццёвай мітусні, каб азарыцца святлом Віфлеемскай зоркі і сагрэцца дыханнем уцялесненага Бога.
Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у справах, шчасця і веры ў тое, што самыя запаветныя жаданні і мары здзейсняцца, а асалода ад святкавання каляд падарыць цудоўны настрой на цэлы год. Хай кожнага з нас кране крыло Анёла Дабрыні і Міласэрднасці.
Святары Бераставіцкай акругі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *