Ад хора ветэранаў – канцэрт

Лента новостей

Восень багатая ўра­джаем і яшчэ… святамі. Першага кастрычніка мы адзначалі Дзень пажылых людзей, а чатырнаццатага – Дзень маці – свята паважаных і дарагіх нашаму сэрцу людзей.

Менавіта ў кастрычніку па ініцыятыве раённага савета ветэранаў рыхтуюцца традыцыйныя канцэртныя праграмы для людзей, якія пражываюць у Макаравецкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу і ў аддзяленні часовага кругласутачнага знаходжання аг.Алекшыцы. Прыемна, што там народны хор ветэранаў “Памяць сэрца” раённага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Таццяна Панасюк, канцэртмайстар Яўген Раброў) заўсёды чакаюць і рады сустрэчы з яго ўдзельнікамі. Бо сустракаюцца пажылыя людзі з песнямі сваёй маладосці, якія, спадзяёмся, дораць ім добры настрой і зарад бадзёрасці.
У сваёй рабоце раённы савет ветэранаў цесна супрацоўнічае з раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа пад кіраўніцтвам Галіны Рыгосік. І калі ўдзельнікі хору падарылі жыхарам Макаравецкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу і аддзялення часовага кругласутачнага знаходжання аг.Алекшыцы музычныя падарункі, то Галіна Уладзіміраўна – салодкія.
Алена Сілкова, старшыня раённага савета ветэранаў,
фота Франца Фрыдэля



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *