Малабераставіцкія школьнікі адпачывалі у прышкольным аздараўленчым лагеры «Краяведы»

Актуально ЗОЖ, профилактика Лента новостей Летнее оздоровление Образование

З 1 па 15 жніўня пры Малабераставіцкай сярэдняй школе працаваў аздараўленчы лагер у маляўнічай мясцовасці з кругласутачным знаходжаннем  «Краяведы». Гэтыя пятнаццаць дзён, праведзеныя ў лагеры, запомняцца для 10 дзяўчынак і хлопчыкаў назаўсёды.

У лагеры былі створаны ўсе неабходныя ўмовы не толькі для бяспечнага і здаровага адпачынку дзяцей, але і для іх рознабаковага сацыяльнага развіцця. У плане выхаваўчай работы кожны дзень меў сваю тэматыку, якая адлюстроўвала ўсе напрамкі дзейнасці. Пры гэтым штодзённа асаблівая ўвага надавалася культуры бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў.

На працягу змены, якая, дарэчы, мела назву «Лаві момант!», «Аптымісты», так называўся наш атрад, з цікавасцю і задавальннем удзельнічалі ў рэалізацыі праекта «Лета подскакам». Змест праекта  складалі дваровыя гульні. Дваровыя гульні – гэта і забава для дзяцей, і навучанне ўменню працаваць у камандзе, дзейнічаць хутка і рашуча. Цікавасць да дваравых гульняў узрасла ў дзяцей, калі яны даведаліся, што так праводзілі вольны час іх бацькі, дзядулі і бабулі, у якіх не было Інтэрнэту, сучасных гаджэтаў. Кожны дзень дзеці развучвалі новыя гульні.  Праект завяршыўся «Фестывалем дваровых гульняў», у праграму якога ўвайшлі такія гульні, як «Хованкі», «Класікі», «Штандар», «Тры-пятнаццаць», «Даганялкі», «Гарачая бульба»,  «Рызіначкі», «Башня», «Пярсцёнак» і іншыя.

Лета ў лагеры прайшло з карысцю. Дзеці не толькі выдатна адпачылі, але і папаўнілі свой багаж ведаў, адпрацавалі на практыцы раней атрыманыя ўменні і навыкі, праявілі свае здольнасці, талент, лідарскія якасці, уменні працаваць у камандзе і прыносіць карысць іншым.

Вікторыя Кісялеўская, дырэктар аздараўленчага лагера «Краяведы» Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *