Адзначылі Дзень піянерскай дружбы

Общественные объединения Общество

1   IMG_221519 мая Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначыла Дзень піянерскай дружбы. Да гэтай даты быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел і піянеры нашага раёна.
13 мая ў Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў абласны піянерскі злёт, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ад Бераставіцкай раённай піянерскай арганізацыі на яго былі запрошаны Павел Буры з піянерскай дружыны імя Вольгі Соламавай Канюхоўскага ясляў-сада-СШ, які заняў 1-е месца ў абласным конкурсе “Ніколі не забудзем: унукі аб вайне” ў намінацыі “Эсэ”, і акцябрацкая група “Кнопачкі” піянерскай дружыны “Дружба” Алекшыцкай СШ, якая перамагла ў абласным этапе рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай гульні “Пароль – акцябронак: маленькія грамадзяне вялікай краіны”.
19-20 мая ў Мінску прайшоў ІІІ Рэспубліканскі збор “Я піянер сваёй краіны!”, у якім прынялі ўдзел пераможцы і прызёры рэспубліканскіх конкурсаў, лідары і актыў БРПА. Прыемна, што сярод іх былі і прадстаўнікі піянерскай дружыны імя Варанецкага Вялікаэйсмантаўскай СШ Караліна Анджэеўская, Ганна Іядкоўская, Вераніка Станеўская і Наталля Бушуева, якія занялі 2-е месца ў рэспубліканскім конкурсе “Я піянер сваёй краіны!” у намінацыі “Піянерскі фармат”. У праграме мерапрыемстваў рэспубліканскага збору яго ўдзельнікаў чакала ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню піянерскай дружбы, майстар-класы, трэнінгі, аглядная экскурсія па Мінску, наведванне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і, вядома ж, цырымонія ўзнагароджання лепшых з лепшых.
Да Дня піянерскай дружбы ў нашым раёне прайшлі ўрачыстыя прыёмы ў піянеры і акцябраты. Сёння раённая арганізацыя БРПА аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за 1150 школьнікаў ад 7 да 14 гадоў, што складае 92% ад усіх дзяцей гэтага ўзросту ў раёне.
Як паведаміла старшыня раённага савета БРПА Таццяна Таберка, піянеры і акцябраты нашага раёна актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах і конкурсах, дзе дэманструюць свой лепшы вопыт і займаюць прызавыя месцы. Нямала на іх ліку і карысных спраў. У прыватнасці, за час правядзення акцыі “Цуды на Каляды” актывісты БРПА сабралі і падарылі дзецям-інвалідам, выхаванцам сацыяльнага прытулку і ветэранам навагодніх падарункаў на суму больш за 4,8 мільёна рублёў.
У акцыі “Наша піянерская праца табе, Айчына” піянерамі і акцябратамі сабрана і здадзена макулатуры і металалому на суму больш за 3,6 мільёна рублёў. Гэтыя сродкі накіраваны на рэканструкцыю помніка Марату Казею ў Мінску.
Сярод лепшых піянерскіх дружын раёна Таццяна Мікалаеўна назвала піянерскую дружыну імя Варанецкага Вялікаэйсмантаўскай СШ, піянерскую дружыну “Дружба” Алекшыцкай СШ і піянерскую дружыну імя Ільі Анохіна гімназіі аг.Пагранічны і выказала падзяку за падтрымку дзейнасці БРПА ва ўстановах адукацыі намеснікам дырэктараў па выхаваўчай рабоце Святлане Курыла (Алекшыцкая СШ), Таццяне Паланейчык (гімназія аг.Пагранічны), Алене Будніцкай (Макараўскі яслі-сад-СШ), педагогам-арганізатарм Ганне Курстак (Вялікаэйсмантаўская СШ) і Наталлі Макавей (Кватарскі яслі-сад-БШ).
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *