Адзначаны на “Крыштальнай Альфе”

Лента новостей

5 лістапада на базе гімназіі №1 г.Гродна прайшла канферэнцыя ўдзельнікаў абласнога конкурсу даследчых работ па вучэбных прадметах “Крыштальная Альфа”.

Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця навыкаў даследчай дзейнасці і выяўлення здольных і адораных вучняў як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў. Удзел у ім прымалі вучні 9 – 11 класаў.
На раённым этапе было адабрана і накіравана на абласны конкурс 8 даследчых работ, сярод якіх “Семантычная структура тапонімаў Бераставіччыны” Таццяны Шмароўскай з Макараўскага ясляў-сада – СШ (кіраўнік – С.У.Мазавецкая), “Исторические усадьбы: путь к возрождению. Лишковский усадебно-парковый ансамбль” калектыўная работа вучняў Макараўскага ясляў – сада –СШ (кіраўнік – А.В.Панкевіч), “Мікратапонімы Бераставіччыны” Веранікі Майсевіч (Малабераставіцкая СШ, кіраўнік – М.А.Качан), “Амаль забыты вучоны з Малой Бераставіцы” Аляксея Якуты (Малабераставіцкая СШ, кіраўнік –Т.І.Эйсмант), “Упарты нашчадак Багрыма і Багдановіча (жыццёвы і творчы шлях Івана Леткі)” Кацярыны Буча (Масалянскі яслі – сад –БШ, кіраўнік – Г.У.Румак), “Золотое сечение” Дзіяны Куліковай (гімназія аг.Пагранічны, кіраўнік – А.Ч.Шніп), “Влияние кислотности почвы на видовой состав и урожайность растений” Дар’і Канецкай (гімназія аг.Пагранічны, кіраўнік –А.П.Канецкая) і “Купальскія традыцыі Бераставіччыны” Паліны Місюля (Вялікабераставіцкая СШ, кіраўнік – А.А.Кулакова).
Пасля рэцэнзавання работ журы абласнога конкурсу запрасіла на абарону сваіх даследчых праектаў Таццяну Шмароўскую, Кацярыну Буча і прадстаўніка групы “Пошук”, якая выконвала даследаванне Лішкаўскага сядзібна-паркавага ансамбля.
Пасля выступлення на канферэнцыі і прэзентацыі сваіх даследчых праектаў прадстаўнікі Бераставіччыны не засталіся без узнагарод: заахвочвальны прыз атрымала работа Кацярыны Буча з Масалянскага ясляў-сада – БШ, а калектыўнае даследаванне вучняў Макараўскага ясляў-сада – СШ узнагароджана дыпломам II ступені.
Ірына МІКЛАШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *