Аграрыі Бераставіччыны абаранялі планы развіцця на 2015 год

Лента новостей

1386158962general_pages_i29159_prednaznachennaya_saratovskim_agrariyam_gospodderjka_poka_eshche_na_schetax_regionalnogo_minfinaПадведзены вынікі вытворчай дзейнасці ў сельгас­кааператывах за мінулы год. На іх можна абапірацца пры распрацоўцы грунтоўных планаў на будучае. Пачатак года традыцыйна з’яўляецца часам канструктыўнага планавання на перспектыву, павышэння сваёй планкі для аграрыяў.
Наш раён моцны на фоне вобласці і рэспублікі, але вытворцы не стаяць на месцы, таму што нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і павышэнне агульнага дабрабыту непарыўна звязана з павышэннем узроўню жыцця працаўнікоў. Людзі ў аграгарадках атрымліваюць камфортнае жыллё, паступова растуць заробкі. Ёсць і важкія рэзервы – напрыклад, вельмі выгадная вытворчасць малака гатунку “экстра”. Вядома, атрымліваць такую сыравіну няпроста, але ўсё ж магчыма. На Бераставіччыне ёсць удалыя прыклады развіцця малочнай жывёлагадоўлі. Тут эфектыўна раскрываецца генетычны патэнцыял жывёлы, вытворчасць вядзецца па новых тэхналогіях.
Менавіта абароне планаў развіцця сельгасарганізацый на 2015 год была прысвечана нядаўняя сустрэча аграрыяў Бераставіччыны. У ёй прынялі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Валерый Хелскі, намеснік начальніка ўпраўлення раслінаводства камітэта Сяргей Рудзінскі, галоўны заатэхнік упраўлення жывёлагадоўлі і племянной справы Алег Нарэйка, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкама Дзмітрый Кадргулаў. Валерый Хелскі працаваў у нашым раёне, ведае далейшыя магчымасці павышэння эфектыўнасці гаспадарання ў аграрным сектары Бераставіччыны.
Старшыні і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый загадзя прадставілі разлікі патоку грашовых сродкаў на 2015 год, разлікі выдаткаў і паступлення грашовых сродкаў на веснавую сяўбу, разлік кошту валавой прадукцыі на гэты год, асноўныя вытворча-эканамічныя паказчыкі за 2012 – 2014 гады і прагноз на 2015 год, звесткі аб інвестыцыях, структуры пасяўных плошчаў і іншае.
Бізнес-планы развіцця на 2015 год распрацоўваліся ў сельгас­кааператывах у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Гутарка ў час абароны планаў раз­віцця гаспадарак вялася ў канструктыўным рэчышчы. Ста­вілася мэта – развівацца дынамічна. Аграрыі будуць прыкладваць усе намаганні, каб рэалізаваць задуманае, падтрымаць гонар раёна і ўмацоўваць эканамічную сітуацыю на месцах. Кожны сельгаскааператыў бярэцца за рэальныя задумкі і планы, якія працаўнікам сельскай гаспадаркі “па плячу”. Камісія згадзілася з прапанаваным і “дала дабро”. Менавіта ад канкрэтных здабыткаў на палях і фермах гаспадарак залежыць далейшае ўмацаванне аграпрамысловага сектару вобласці, якая традыцыйна з’яўляецца флагманам у краіне.
Уздымаліся ў час абароны бізнес-планаў таксама праблемныя пытанні, напрыклад, забеспячэння новай тэхнікай на ўмовах лізінгу. Такая форма абнаўлення машынна-трактарнага парку была вельмі выгаднай, аграрыі змаглі шмат зрабіць у гэтым кірунку. Сучасная айчынная тэхніка не горшая за імпартную, а каштуе значна танней. Многае з яе, напрыклад, энерганасычаныя трактары ахвотна купляюць за мяжой. Ды і значную суму за тэхніку сельгаскааператывы выплачвалі часткамі. Зараз жа сітуацыя з’яўляецца дастаткова праблемнай з-за істотнага змянення курсу валют. Гэта ўсклала свой пэўны адбітак на разлікі. Магчыма, такая доўгачасовая арэнда тэхнікі для заводаў-вытворцаў зараз можа стаць зусім нявыгаднай або адбудуцца якія-небудзь змены ў бок умацавання гарантый для пастаўшчыкоў. Верагодна, будзе знойдзена прымальнае рашэнне, якое задаволіць абодва бакі і пакіне супрацоўніцтва ўзаемавыгадным.
Усе праблемныя пытанні, якія нельга вырашыць на месцы, былі ўзяты на кантроль, аграрыям будзе аказана неабходная дапамога.
Пачынаецца вясна, а з ёю і шмат­лікія клопаты. У полі зроку аграрыяў – падрыхтоўка да сяўбы.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *