Аграрырыі Бераставіччыны шчыруюць на хлебнай ніве

Лента новостей

Жніво ў гэтым годзе за­поз­­нілася, але ў аграрыяў Бераставіччыны ёсць усе шанцы ўбраць вырашчаны ўраджай у аптымальны тэрмін і без страт. У раёне закончана ўборка рапсу, азімага ячменю, зараз малоцяць яравы ячмень, азімую пшаніцу і азімае трыцікале. На Бераставіччыне па­чалі рыхтаваць глебу для сяўбы азімага рапсу наступнага ўраджаю.
У СВК “Цецяроўка” 14 кам­байнаў, з іх 5 імпартных. Убраць трэба 580 гектараў азімай пшаніцы, 1330 гектараў азімага трыцікале, больш за 500 гектараў кукурузы на зерне. Глеба ў гэтым сельгаскааператыве не вельмі ўрадлівая, але тут робяць стаўку на павышэнне культуры земляробства і сучасныя тэхналогіі. Радуе азімая пшаніца. Ура­джайнасць яе 55,5 цэнтнера з гектара. Тут правялі хімпраполку, два разы апрацавалі супраць захворванняў, унеслі мікраэлементы.
Экіпаж Уладзіміра Яфімачкіна і Андрэя Бубнова задаволены камбайнам “Джон Дзір”. Людзі стараюцца не страчваць часу, спрыяла б толькі надвор’е. Вільготнасць збожжа 19 – 20 працэнтаў, сушаць яго да 12 працэнтаў.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *