Аб развіцці мясной галіны жывёлагадоўлі на Бераставіччыне

Лента новостей

Такая галіна сельскай гас­падаркі, як жывёлагадоўля, у рэспубліцы мае малочна-мясны кірунак і гэта цалкам абгрунтавана. Менавіта гэтыя два накірункі вытворчасці прадукцыі з’яўляюцца самымі прыбытковымі і эканамічна выгаднымі.

Жывёлагадоўчая галіна ў нашым раёне за шмат гадоў прайшла складаны шлях аднаўлення і развіцця. Аднак сёння будаўніцтва механізаваных фермаў і жывё­лагадоўчых комплексаў, развядзенне высокапрадукцыйных парод жывёл і ўкараненне сучасных тэхналогій яе ўтрымання паступова вывелі гэтую галіну на новы ўзровень развіцця. У эканамічным развіцці Бераставіцкі раён стабільна выйшаў у лік перадавых у Гродзенскай вобласці, таму і неаднаразова прызнаваўся пераможцам у розных спаборніцтвах.
Граматна арганізаваныя ўмовы ўтрымання жывёл і правільна падабраны рацыён – самыя галоўныя нюансы, якія павінна ўлічваць кожнае сельгаспрадпрыемства раёна пры адкорме буйной рагатай жывёлы. Цікава, як прытрымліванне гэтых простых, на першы погляд, патрабаванняў адбіваецца на паказчыках.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў раёне на першае снежня склала амаль 36000 жывёл, што ў адносінах да мінулагодніх паказчыкаў вышэй на 549 асобін.
За 11 месяцаў 2017 года вытворчасць прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы па раёну склала амаль 60 тысяч цэнтнераў у жывой вазе, або 94% да ўзроўню мінулага года. Змяншэнне валавага прыбаўлення з пачатку года назіраецца ў такіх сельгаспрадпрыемствах, як КСУП “Макараўцы”, КСУП “Малабераставіцкі элітгас”, РСУП “Алекшыцы”, КСУП “Пархімаўцы”, аграфірма “Стары Дворац”, РУСП “Масаляны”. Са знакам плюс спрацавалі тры гаспадаркі: КСУП “Пагранічны-Агра”, КСУП “Варанецкі” і СВП “АграМір”, дзе рост валавага прыбаўлення ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам склаў 105%, 104% і 101% адпаведна. Што датычыцца валавага прыбаўлення за мінулы месяц, то тут сітуацыя наступная: яго рост назіраецца ў шасці сельгаспрадпрыемствах раёна з дзевяці. Напрыклад, у КСУП “Пагранічны-Агра” і СВП “АграМір” гэты паказчык павялічыўся на 30 і 35 цэнтнераў і ў адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 105 і 111 працэнтаў адпаведна.
Куды большую ўвагу звяртаюць на сябе сярэднясутачныя прыбаўленні адной галавы буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме. Самыя высокія паказчыкі ў РСУП “Алекшыцы», дзе за адзінаццаць месяцаў гэтага года штодзённыя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 894 грама, а за лістапад – ажно 903 грама. Сёння высокі працоўны вынік названай гаспадаркі – прыклад для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў не толькі Бераставіччыны, але і Гродзеншчыны. Цікава, што за мінулы месяц сярэднясутачным прыбаўленнем звыш 700 грамаў акрамя РСУП “Алекшыцы” могуць пахваліцца яшчэ пяць сельгасарганізацый Бераставіччыны, а іменна РУСП “Масаляны” – 704 г, КСУП “Пархімаўцы” – 730 г, аграфірма “Стары Дворац” – 732 г, у КСУП “Варанецкі” і СВП “АграМір” па 734 г. У выніку па раёне гэты паказчык за мінулы месяц склаў 715 грамаў.
Не абмінем мы і такі складальнік жывёлагадоўлі, як свінагадоўля. Гэты накірунак адрозніваецца высокай патрабавальнасцю і высокай прадуктыўнасцю. Сёння на Бераставіччыне вырошчваннем свіней займаюцца тры сельгаспрадпрыемствы: КСУП “Пагранічны-Агра”, КСУП “Варанецкі” і КСУП “Малабераставіцкі элітгас”, дзе пагалоўе жывёл складае каля 37 тысяч галоў.
Лідарам па атрыманні сярэдня­сутачных прыбаўленняў на Гродзеншчыне з’яўляецца Гродзенскі раён – 685 грамаў, у Бераставіцкага раёна – 609 грамаў з пачатку гэтага года, што на 18 г перавышае мінулагоднія дадзеныя за такі ж перыяд. Пальма першынства па гэтаму паказчыку сярод сельгасарганізацый нашага раёна належыць КСУП “Варанецкі”, дзе за адзінаццаць месяцаў бягучага года сярэднясутачная прывага склала 689 грамаў, а ў КСУП “Малабераставіцкі элітгас” і КСУП “Пагранічны-Агра” – 606 і 550 грамаў адпаведна.
Рост валавага прыбаўлення з пачатку года назіраецца ва ўсіх трох гаспадарках раёна. У КСУП “Варанецкі” – на 245 цэнтнераў, у КСУП “Малабераставіцкі элітгас” – амаль на 550 цэнтнераў, у КСУП “Пагранічны-Агра” – на больш чым 1700 цэнтнераў і ў працэнтных суадносінах гэты паказчык склаў 101, 178 і 106 працэнтаў адпаведна.
Павялічылася валавае прыбаў­ленне ў раёне і за мінулы месяц амаль на 300 цэнтнераў і ў адносінах да 2016 года склала 5295 цэнтнераў, або 106%.

Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *