Абласны семінар прайшоў на Бераставіччыне

Актуально Сельское хозяйство

IMG_5103На базе гаспадарак Бераста­віч­чыны 12 лютага прай­шоў абласны семінар-нарада, прысвечаны вынікам работы аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны за мінулы год і за студзень гэтага года, выкананню праграмы па вытворчасці свініны ў 2015 годзе і нарошчванню аб’ёмаў прадукцыі ў гэтым годзе, а таксама іншым актуальным пытанням.
Наш раён месцам правядзення абласнога мерапрыемства быў выбраны не выпадкова. Апошнія гады прыносілі важкія здабыткі ў скарбонку аграрыяў Бераставіччыны. Удалае спалучэнне сучасных тэхналогій і дастойнага “чалавечага фактару” дае плён. У 2010 годзе СВК імя Варанецкага заняў 3 месца ў рэспубліканскім спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. У 2011 годзе раён стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод раёнаў Гродзеншчыны па нарыхтоўцы кармоў і на ўборцы збожжавых. У 2012 годзе Бераставіцкі раён перамог у абласным аглядзе па навядзенні парадку на машынных дварах гаспадарак і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельгасарганізацый для работы ў зімовых умовах і падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ. Па нарыхтоўцы кармоў раён таксама стаў пераможцам у вобласці. 2013 год прынёс нашым аграрыям перамогу ў IMG_5148рэспубліканскім аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці да вясенне-палявых работ. У абласным спаборніцтве па ўборцы збожжавых сярод гаспадарак перамаглі РУСП “Масаляны” і СВК імя Варанецкага. У 2014 годзе аграрыі Бераставіччыны занялі 1 месца ў абласным спаборніцтве па нарыхтоўцы травяных кармоў і 1 месца па ўборцы збожжавых. Не стаў выключэннем і мінулы няпросты год. Раён перамог у рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці работы ў галіне сельскай гаспадаркі, а таксама заняў 2 месца ў абласным спаборніцтве па ўборцы збожжавых. Да нас прыязджаюць па перадавы вопыт, тут ёсць чаму павучыцца. Нашы землякі стараюцца ісці ў нагу з часам.

Жывёлагадоўля ў гаспадарках Бераставіччыны накіравана на эфектыўную вытворчасць малака і мяса. Усяго ў іх утрымліваецца 35 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы і 37 тысяч свіней. Сярэдні ўдой на адну карову ў мінулым годзе склаў 6866 кілаграмаў малака. Гэта дастойны паказчык на фоне рэспублікі і Гродзенскай вобласці. Стаўка ў нас зроблена на вытворчасць малака на сучасных малочнатаварных комплексах новага пакалення з круглагадовым стацыянарным камбібоксавым утрыманнем кароў і даеннем іх у IMG_5082аўтаматызаваных даільных залах. Зараз на Бераставіччыне працуе 15 такіх “палацаў для рагуль”, дзе доіцца 93 працэнты ад усяго пагалоўя кароў. У раёне функцыянуе комплекс на 5 тысяч галоў па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы.
Паглядзець сваімі вачамі, як пераўтвораны ў жыццё сучасныя інтэнсіўныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, можна было ў паездках па чатырох маршрутах. Мне з іншымі ўдзельнікамі абласнога мерапрыемства давялося пабываць на жывёлагадоўчых аб’ектах аграфірмы “Стары Дворац”, РУСП “Масаляны” і СВК імя Варанецкага. Нават па дарозе ў гаспадаркі з раённага цэнтра “сумаваць” не давялося. Вельмі спадабаўся аграрыям з іншых раёнаў цікавы і яскравы аповед рэдактара-складальніка кнігі “Памяць” Мікалая Пацэнкі пра гісторыю Бераставіччыны. Ён выклікаў жывую гутарку, у час якой жывёлаводам з Карэліцкага раёна, татарынам па нацыянальнасці было адзначана, што на Гродзеншчыне здаўна мірна ўжываюцца людзі самых розных нацыянальнасцей, што вельмі важна ў наш час.
Малочнатаварныя комплексы сустрэлі ўдзельнікаў абласнога мерапрыемства дагледжанай ахайнай тэрыторыяй, чысцінёй у памяшканнях. У аграфірме “Стары Дворац” было адзначана, што комплекс акупаецца, хаця на яго былі выдаткаваны вялікія сродкі. Галоўнае, гэта строга за­хоў­ваць сучасныя тэх­­налогіі, добра кар­міць, даглядаць і даіць кароў.
У РУСП “Маса­ля­­ны” агра­рыі з гаспадарак Гро­дзеншчыны палю­баваліся на прыгожых карміцелек, у якіх годна раскрываецца іх IMG_5097генетычны патэнцыял. За мінулы год надой на карову тут самы высокі ў раёне – 8604 кілаграмы. Гэта стала магчымым, дзякуючы мэтанакіраванай селекцыйнай рабоце, добраму кармленню і стараннаму догляду за жывёлай.
У СВК імя Варанецкага прысутныя пабывалі на новым малочнатаварным комплексе “Валотынь”. Аграрыям была прадэманстравана абрэзка капытоў кароў. Рагулі шмат часу праводзяць на нагах. За станам капытоў трэба пільна сачыць, таму што праблемы з нагамі цягнуць за сабой і многія іншыя хваробы. Цікавасць у прысутных выклікала і прэзентацыя прадукцыі фірмы “Інвет”. Індывідуальныя домікі для цялят зроблены па заходняй тэхналогіі. Цяля можа самастойна паесці, калі прагаладаецца, з дапамогай “разумнага” абсталявання. Прывучацца да цвёрдых кармоў яно можа з дапамогай адмысловай прыстасаванай соскі, што будзе для маленькай жывёлы прыемным сюрпрызам. Добра, што ў сучасных аграрыяў ёсць выбар, што купляць, і перавагу можна аддаць самаму аптымальнаму.
Падвядзенне вынікаў абласнога мерапрыемства прайшло ў канструктыўным рэчышчы. Было адзначана, што не ўсе новыя IMG_5196 1малочнатаварныя комплексы, а іх зараз на Гродзеншчыне нямала, даюць такую аддачу, як на Бераставіччыне. Таму там трэба падцягнуцца, а дзе не хапае кармоў, шукаць дапамогу ў партнёраў з дастаткам. У полі зроку зараз таксама інтэнсіўнае нарошчванне выпуску свініны – любімага мяса нашых землякоў.
— Самае галоўнае – працаваць эфек­тыўна, з аддачай, каб на рахунках былі грошы, каб гаспадаркі маглі своечасова плаціць людзям дастойную зарплату і развівацца, — адзначыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў.
Ніна Наддэ, фота аўтара

На здымках: у час абласнога семінару



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *