ААН-75 гадоў. У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ»

Лента новостей Образование

24 кастрычніка адзначаецца Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Напярэдадні гэтай значымай падзеі для навучэнцаў 8-9 класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ”, на тэму “ААН-75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”. 

Госцем дня інфармавання была дырэктар Аксана Іванаўна Аўдзітоўская.

Абмеркаванне было арганізавана па двух інфармацыйных блоках: “ААН – 75 гадоў: гісторыя дзейнасці міжнароднай арганізацыі”, “Асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”.

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у фармаце ток-шоу. Падчас абмеркавання былі закранутыя актуальныя пытанні і каштоўнасці: гісторыя ўзнікнення ААН, прычыны стварэння і мэты ААН, напрамкі дзейнасці ААН, падтрыманне міру і бяспекі на планеце, развіццё дружалюбных адносін паміж краінамі, супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем, захаванне бяспекі і міру ва ўсім свеце.

Старшакласнікі падкрэслілі, што тэма вельмі актуальна.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *