Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч – у Бераставіцы!

Лента новостей

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14Сапраўднай сенсацыяй і значнай падзеяй у культурным жыцці Бераставіччыны стаў канцэрт народных артыстаў Беларусі Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча на сцэне раённага Дома культуры, які адбыўся ў сераду, 12 сакавіка.

Выступленне папулярных і любімых многімі выканаўцаў прайшло з аншлагам. Білеты былі раскуплены нават на балконе. І невыпадкова. Творчасць гэтай таленавітай прыгожай пары ўжо доўгія гады кранае слухачоў асаблівай душэўнасцю і шчырасцю. Сустрэча на бераставіцкай сцэне – гэтаму пацверджанне. Артысты проста пакарылі сэрцы ўсіх, хто прыйшоў на канцэрт, па-сяброўску простым і незвычайна цёплым кантактам з аўдыторыяй. Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч парадавалі сяк добра вядомымі, так і новымі песнямі, успомнілі хіты з рэпертуару ансамбля “Верасы”, салістамі якога ў свой час былі. “Белы снег”, “Я у бабушки живу”, “Счастливый случай” – гэтыя і многія іншыя песні ведаюць і любяць усе. А “Малиновку” разам з залай артысты праспявалі нават двойчы пад няспынныя апладысменты.
Уразіў слухачоў і моцны прыгожы голас яшчэ аднаго госця канцэрта Алега Сямёнава – спевака, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, педагога па вакалу Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Меладычнае і таленавітае выкананне артыстам папулярных хітоў яшчэ больш прыўзняло настрой, які панаваў у зале.
Пасля канцэрту Ядзвіга Паплаў­ская і Аляксандр Ціхановіч з задавальненнем сфатаграфаваліся і раздалі аўтографы прыхільнікам сваёй творчасці. Цёплыя пажаданні яны пакінулі і для чытачоў “раёнкі”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *