Юныя бераставічане пабывалі на галоўнай ёлцы краіны

Лента новостей

000019_4f4537dbb9b451de432580920031e296_28436523 снежня ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, прайшла дабрачынная навагодняя ёлка з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якая традыцыйна становіцца кульмінацыяй рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. На яе сабраліся больш за дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх вугалкоў Беларусі. Перш за ўсё запрашэнне на навагодні баль атрымалі дзеці, якія патрабуюць найбольшага клопату дзяржавы, – дзеці-сіроты, выхаванцы дзіцячых дамоў, дзеці з мнагадзетных і няпоўных сем’яў. А яшчэ адным пропускам на галоўную ёлку краіны стала выдатная вучоба і перамогі на алімпіядах і конкурсах самага высокага ўзроўню.
На Прэзідэнцкай ёлцы пабывалі і два прадстаўнікі Бераставіччыны: Максім Яцун, вучань 6 класа Алекшыцкай сярэдняй школы, які застаўся без апекі бацькоў і цяпер выхоўваецца ў прыёмнай сям’і, і Ілья Казлоўскі, шасцікласнік Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, удзельнік узорнага эстрадна-інструментальнага ансамбля «Tutti» Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў.
Я пацікавілася ў хлопчыкаў, з якімі ўражаннямі яны вярнуліся з Мінска.
— Мне вельмі спадабалася навагодняе прадстаўленне ў Палацы Рэспублікі, — сказаў Ілья Казлоўскі, — а таксама запомнілася выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які даў нам наказ добра вучыцца, працаваць, дапамагаць бацькам, настаўнікам, выхавацелям, і каб яны, у сваю чаргу, маглі ганарыцца нашымі поспехамі.
Максім Яцун адзначыў, што ён у захапленні ад наведвання Беларускага дзяржаўнага цырка, ад выступлення акрабатаў і дрэсіраваных жывёл, ад прыгожай ёлкі ў Палацы Рэспублікі, вакол якой дзеці вадзілі карагоды. А яшчэ хлопчык з гонарам заўважыў, што ў час навагодняга прадстаўлення ён сядзеў непадалёку ад Прэзідэнта нашай краіны і меў магчымасць бачыць яго вельмі блізка.
Дадому хлопчыкі вярнуліся не толькі з незабыўнымі ўражаннямі, але і з прыемнымі падарункамі: яны атрымалі вялікія наборы цукерак, а таксама шапку і шалік у колерах беларускага арнаменту.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *