Чытаць сёння модна — лічаць канюхоўскія школьнікі

Лента новостей Образование

Дні з  9 па 14 сакавіка ў Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе былі насычаны падзеямі. Менавіта ў гэтыя дні ў нашай школе праходзіў Тыдзень рускай мовы і літаратуры. Кожны дзень юныя таленты маглі дэманстраваць веды па рускай мове і літаратуры.  З задавальненнем вучні рыхтаваліся да мерапрыемстваў, якія праводзіліся на працягу прадметнага тыдня. Гэта інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?” паміж камандай вучняў – членаў гуртка “Інтэлектуал” і камандай настаўнікаў, гульня для вучняў 9-га класа «В уме своём я создал мир иной и образов иных существованье…» па рамане М.Ю Лермантава “Герой нашего времени”, гульня па  творы А.С.Пушкіна “Повести Белкина” і іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Самай запамінальнай падзеяй тыдня  стаў флэшмоб “Чытай са мной!”, які прайшоў пад дэвізам “Чытаць сёння модна!”.  Ідэя  правесці акцыю ўзнікла ў вучняў адзінаццатага класа. Мы абмеркавалі яе і выбралі час – у аўторак, пасля трэцяга ўрока ў рэкрэацыі на другім паверсе. Кожны павінен прынесці кнігу і пачытаць на перапынку. Заданне было такім: ёсць толькі вы і ваша кніга, адкрываеце, чытаеце, не звяртаючы ўвагі на тое, што адбываецца вакол.

Вучні пачатковых класаў рэагавалі па-рознаму: хтосьці не заўважаў, а некаторыя абмяркоўвалі і каменціравалі: “У іх, напэўна, кантрольная…”, “ А кнігі чамусьці ўсе розныя…”, але асаблівае здзіўленне выклікала тое, што і настаўніца чытае.

Ідэя мела працяг. Удзельнікі арганізавалі круг і прадэманстравалі сваё ўменне чытаць ўслых любімыя вершаваныя радкі і ўрыўкі з прозы. Школа ператварылася ў трыбуну, дзе юныя вяшчальнікі расказалі пра сваю любоў да літаратуры. Затым яны правялі танцавальны флэшмоб з кнігамі ў руках і паднялі настрой сабе і іншым.

Пасля заканчэння мерапрыемства старшакласнікі вырашылі падтрымаць сусветную ідэю букросінга – свабоднага абмену кнігамі. Цяпер у вучняў і настаўнікаў школы зיִявіцца магчымасць узяць адну ці некалькі пакінутых кніг у карыстанне і аставіць на паліцы сваю кнігу.

Марыя КОЎШЫК, настаўніца рускай мовы і літаратуры Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *