Хрышчэнне — cвята духоўнага ачышчэння і абнаўлення

Лента новостей

tNTlmNDRmХрышчэнне Гасподне, ці Богаяўленне – гэта свята адкрыцця таямніцаў Божых, і не толькі таямніцаў Божых, але і таямніцаў свету, у якім мы жывём. У гэты радасны і светлы дзень мы святкуем прышэсце Бога да Свайго стварэння.
У пачатку кнігі Быцця мы чытаем, што над водамі насілася дыханне Божае і што з гэтых водаў узнікалі ўсе жывыя істоты. У Старым Запавеце воды паўстаюць як сімвал жыцця, яны з’яўляюцца знакам міласці Божай. У святых кнігах воды таксама ўяўляюць сабой вобраз ачышчэння, амавення, абнаўлення. І вось у гэтую ваду спускаецца, з ёю злучаецца Бог, Які прыйшоў у свет для яго збаўлення і адраджэння. Свет адарваўся ад Бога, забыў пра Яго, перастаў бачыць Яго і апусціўся ў грэх, цем­ру і смерць. Але Бог не забыў свет і вось вяртае яго нам у ззянні зорнай славы і першароднай красы.
Некалі мёртвыя воды патопу ачысцілі зямлю ад пануючага на ёй граху. Цяпер жывымі водамі Іардана сцвярджаецца Новы За­павет Бога і чалавека. Запавет праўды і любові, Запавет міласэрнасці і лагоднасці. Так воды пакарання сталі водамі дабрыні. І як некалі голуб з галінкай алівы ў дзюбцы з’явіўся веснікам перамены суда Божага на міласць (Быццё 8:11), так і цяпер Дух «у выглядзе го­луба» абвяшчае аб прымірэнні стварэння і Творцы, аб тым, што ця­пер «з’явілася благадаць Божая, збавіцельная для ўсіх людзей». А гэта значыць, што чалавек з гэтага часу не адзінокі. Гэта значыць, што ў яго з’явіўся Заступнік і Хадатайнік, пра Якога свед­чыць голас з нябёсаў: “Гэта ёсць Сын Мой Улюбёны, Якога Я ўпадабаў» (Мф.3:17). Так, па спрадвечнай парадзе Божай ясна ад­крылася таямніца Святой Троіцы. Бог Сын прыходзіць на Іардан хрысціцца ад Іаана, Бог Дух Святы зыходзіць на Сына з нябёсаў, а Бог Айцец сведчыць аб умілаваным Адзінародным Сыне Сваім.
Гэта доказ таго, што Хрыстос жадае выратаваць нас любоўю і толькі любоўю, а любоў – гэта заўсёды і найперш адзінства з тым, каго любіш. Як сказана ў прарока Ісаіі: «Ён узяў на Сябе нашы немачы, панёс нашы хваробы, і ранай Яго мы ацаліліся…»
Дай Бог, браты і сёстры, каб гэтае благадатнае святло Божае сапраўды прасвятліла б нас і спадарожнічала нам у нашым зямным жыцці. Але для гэтага нам неабходна заўсёды па­мятаць словы: «Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае», і не толькі памятаць, але і справамі сваімі пацвярджаць іх.
Кожны год Святая Царква зноў і зноў здзяйсняе Вялікае ас­вячэнне вады. Менавіта тут, у гэтым Вялікім асвячэнні адбываец­ца сустрэча чалавека з Богам, а, значыць, адбываецца і асвячэнне, і абнаўленне самога человека ў той самы момант, калі мы з усёю паўнатою царкоўнаю бу­дзем заклікаць Божую благадаць, каб яна сышла і асвяціла ўсю ваду. На вялікі жаль, сёння, калі людзі ў такой вялікай колькасці прыходзяць у храмы за святой вадой, яны забываюць пра самае галоўнае: пра тое, што тут павінна адбыцца іх асабістая сустрэча з Богам. І шмат хто галоўным для сябе лічыць толькі ўзяць «вадзічку». Але давайце задумаемся, ці будзе карыснай проста ўзятая «вадзічка», ці дапаможа яна ў хва­робах душы і цела? Бо ацаляе не вада, а Гасподзь – праз гэтую ваду! Давайце памятаць аб гэтым! Для чаго мы прыходзім у храмы Божыі? Для таго, каб сустрэцца з Богам. Усе мы павінны імкнуцца да збаўлення, а святая вада з’яўляецца сродкам для гэ­тага. ­
Настаяцель храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай аг.Пагранічны протаіерэй Сергій Шэлест



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *