У сярэдняй школе аграгарадка Пагранічны стартаваў экамарафон «Зялёная хваля»

Лента новостей Образование Общество

17 сакавіка   ў сярэдняй школе аграгарадка Пагранічны быў дадзены пачатак экалагічнаму марафону «Зялёная хваля», які працягнецца да 27 красавіка. Экамарафон прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Стартавым мерапрыемствам стала валанцерская акцыя «Пасадзі сваё дрэва: зрабі малую радзіму чысцей”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы, педагогі і  работнікі школы.  Усе разумеюць, што азеляненне планеты вельмі важная справа, а само дрэва – сімвал міру,  напамін пра крохкасць прыроды і неабходнасць яе абароны.

Дзякуючы сонечнаму і цёпламу надвор’ю  ўдзельнікі акцыі не толькі ўнеслі свой уклад у паляпшэнне экалогіі малой радзімы, але і адпачылі на свежым паветры, атрымалі зарад бадзёрасці.

Праца па пасадцы лесу працягнецца і далей, але ўжо ў межах рэспубліканскага “Тыдня лесу”, які пройдзе ў Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка.

У ходзе экамарафону ў нашай установе адукацыі запланавана шмат мерапрыемстваў. Так, напрыклад, у красавіку валанцёры адправяцца ў  экалагічны патруль “Чысты лес пачынаецца з цябе”, навучэцаў 1-11 класаў чакае  конкурс экалагічнай моды “Экабум-2020”.

Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *