У СВК “Малабераставіцкі элітгас” бульба на любы смак

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_0031У СВК “Малабераставіцкі элітгас” бульбай займаюцца даўно, вырошчваюць перспектыўныя запатрабаваныя яе гатункі. Супрацоўніцтва з вучонымі дало плён. Мікракланальная лабараторыя гэтай гаспадаркі вядомая ўжо на ўсю рэспубліку. Нямала працы ўкладваецца, каб вырасціць элітнае насенне. Але затое, як прыемна паглядзець потым на адборныя прыгожыя клубні! У канцы лета і восенню бульба радуе людзей шчодрым ураджаем і ў калектыўных гаспадарках, і на прысядзібных участках.
Янка, Брыз, Скарб, Рагнеда, Універсал, Вектар, Зорачка, Маніфест – такія выдатныя гатункі садзяць у элітгасе гэтай вясной.
А садзіў нядаўна ў той прыемны веснавы сонечны дзянёк другі хлеб у “Малабераставіцкім элітгасе” новай саджалкай механізатар СВК “Малабераставіцкі элітгас” Дзмітрый Каравай. Айчынны агрэгат СК — 4 адначасова з пасадкай пратручвае бульбу, каб засцерагчы яе ад захворванняў. Садзіць у дзень механізатар каля васьмі гектараў другога хлеба, тэхнікай гэтай задаволены. Работы ідуць у добрым тэмпе. На пасадцы бульбы заняты таксама механізатар Алег Міхальчык, а яшчэ тры механізатары садзяць бульбу на сотках людзям.
Першымі ў раёне пасадзілі бульбу ў СВК “Макараўцы”, “Алекшыцы”, РУСП “Масаляны”. Праўда, у іх пад гэтую культуру занята і менш плошчы, чым у СВК “Малабераставіцкі элітгас”, дзе адведзена 120 гектараў, найбольш у раёне.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *