У СВК “Макараўцы” ўбіраюць ячмень

Лента новостей

Прыемны бадзёры настрой быў у камбайнераў СВК “Макараўцы”, калі я прыехала ў гэтую гаспадарку. Адчувалася іх задаволенасць і добрым неспякотным прыдатным для жніва надвор’ем, і сучаснай тэхнікай, і магчымасцю зарабіць добрыя грошы, і вось гэтым прыгожым полем, якім можна палюбавацца на здымку. Азімы ячмень цудоўны, залатыя каласкі пушыстымі мяцёлачкамі пераліваюцца пад свавольным ветрыкам і ліпеньскім сонейкам, наліліся сілаю, цяжкія, схіляюцца да рук, просяцца да ўборкі. Ураджайнасць гэтай культуры 67,8 цэнтнера з гектара, нягледзячы на складаную зімоўку. Убіралі ячмень ужо чацвёрты дзень, з запланаваных 80 гектараў убрана 63. Работа ідзе ў звычайным рэжыме, дагледжаная і адрамантаваная своечасова тэхніка не падводзіць. Акрамя старой, ёсць у СВК “Макараўцы” і магутная сушылка КЗСВ – 30, прасушвае 30 тон зерня ў гадзіну. Гатовы і ўсе склады да прыёму новага ўраджаю, яны пачышчаны, там зроблена дэзінфекцыя, пабелены. Для камбайнераў гатуюць смачныя абеды і вячэры, стараюцца стварыць ім добры настрой. Усе паважаюць іх нялёгкую працу, у якой патрэбна сапраўднае майстэрства.
А шчыравалі на полі на двух імпартных і двух айчынных камбайнах Віктар Ляховіч, Станіслаў Вярышка, Аляксандр Яўсейчык і Уладзіслаў Капіца ( на здымку ).
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *