У СВК “Алекшыцы” распрацавалі бізнес-план развіцця гаспадаркі на 2015 год

Лента новостей

Fotolia_5116213

“Як будзем рабіць, так і жыць”- такі акцэнт зроблены ў СВК “Алекшыцы” пры распрацоўцы бізнес-плана развіцця гаспадаркі на 2015 год. У мінулым годзе кожны працаўнік на сваім месцы ўмацоўваў дабрабыт гаспадаркі, але рэзервы для далейшага дынамічнага развіцця яшчэ ёсць. Рост заробкаў непарыўна звязаны з павышэннем эфектыўнасці вытворчага працэсу, добрым прыбыткам, дастатковай рэнтабельнасцю, належным скарачэннем затрат і іншымі фактарамі. Грунтоўная аснова для гэтага ёсць. У сельгаскааператыве моцная матэрыяльна-тэхнічная база, выдатны чалавечы фактар. Пра тое, што ў гаспадаркі ёсць будучае, сведчыць і тое, што сюды ахвотна ідзе працаваць моладзь. А гэта вельмі важна, бо рыхтуецца маладая змена.

Па энергазберажэнні гаспадарцы даведзена заданне мінус 5,5 працэнта. У 2015 годзе неабходна будзе атрымаць 11037 тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, 634 тоны рапсу, 12740 тон цукровых буракоў, 734 тоны бульбы. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур трэба давесці да 62,5 цэнтнера з гектара, рапсу – да 32, салодкіх каранёў – да 637, бульбы – да 367 цэнтнераў з гектара.
Належная ўвага і далей будзе надавацца жывёлагадоўлі. Для яе далейшага дынамічнага развіцця неабходна нарыхтаваць 1603 тоны сена, 15959 тон сенажу, 27024 тоны сіласу, 7620 тон зернефуражу. На адну ўмоўную галаву жывёлы трэба мець больш за 46 цэнтнераў кармавых адзінак, у тым ліку 27 цэнтнераў кармавых адзінак з траваў.
Ад каровы ставіцца задача надаіць 8503 кілаграмы малака, валавы надой павялічыць да 8466 тон. У буйной рагатай жывёлы тут высокі генетычны патэнцыял. Яго ўдалае раскрыццё, належны догляд і кармленне дапаможа ўпэўнена рухацца наперад.
Валавая вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы будзе даведзена да 1970 тон, а сярэднясутачную прывагу для гэтага трэба павялічыць да 936 грамаў. Дарэчы, комплекс па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы СВК “Алекшыцы” пастаянна сярод лідараў у рэспубліцы.
Фінансавыя вынікі на 2015 год павінны быць на годным узроўні. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі тут плануюць давесці да 13,8 працэнта, рэнтабельнасць продажу – да амаль 11 працэнтаў.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у гэтым сельгаскааператыве складуць 13 мільярдаў рублёў. Увага будзе надавацца таксама і развіццю сацыяльнай сферы. Замацаванне кадраў на сяле – адзін з прыярытэтаў работы. Для працаўнікоў пабудуюць 4-кватэрны дом.
Год будзе напружаны. Варта адзначыць, што такую высокую планку ставяць для сябе далёка не ўсе гаспадаркі вобласці і рэспублікі. Напрыклад, на Гродзеншчыне 18 гаспадарак па выніках мінулага года стратныя, і іх далейшае існаванне вырашана спыніць.
Поспехі ў нялёгкай сялянскай працы залежаць не толькі ад руплівай працы кожнага чалавека на сваім месцы. Для гэтага трэба быць увішнымі і эканомнымі гаспадарамі, працаваць у моцнай зладжанай каман­дзе, а таксама асаблівую ўвагу надаваць захаванню сучасных тэхналогій. Менавіта новыя тэхналогіі з’яўляюцца “інтэлектуальным забеспячэннем” вытворчага працэсу. Хто дасканала авалодаў імі, без прыбытку не застанецца, нават у няпростых эканамічных умовах.
Думаецца, што нашым землякам з СВК “Алекшыцы” па плячу важныя задачы, а значыць, і далей яны будуць высока падтрымліваць гонар раёна.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *