У Кватарскім    яслях-садзе-базавай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы

Год малой родины Образование

«Мы – дзеці роднай зямлі” – пад такой назвай  2 лютага   ў  Кватарскім    яслях-садзе-базавай школе прайшло мерапрыемства, праведзенае ў форме вуснага часопіса,  які быў прысвечаны Году малой радзімы.

         Кожная старонка часопіса мела сваю адметную форму правядзення. Так, першая старонка – “Паэзія роднага краю” – была прадстаўлена не толькі любімымі вершамі навучэнцаў, напісанымі славутымі беларускімі песнярамі, але і ўласнымі творамі юных паэтаў.

         Сваё бачанне школьнікамі найбольш прыгожых мясцовых краявідаў адлюстравала старонка часопіса “Вобразы мілыя роднага краю…” Рабяты прэзентавалі свае малюнкі, расказваючы пра найбольш дарагія іх сэрцу мясціны, дзе яны любяць бавіць вольны час.

         Не меншую цікавасць у навучэнцаў  выклікала і старонка часопіса, прысвечаная  мясцовым традыцыям. Рабяты з задавальненнем абмеркавалі відэафільм, што быў створаны педагогамі і навучэнцамі ўстановы. Мясцовыя традыцыі – гэта сумеснае правядзенне школьнікамі, настаўнікамі і жыхарамі аграгарадка Кватары фальклорных абрадаў, свят і розных працоўных акцый. Адно з такіх   мерапрыемстваў – фальклорнае свята “Масленка.”

         Наступная старонка часопіса расказала пра любімыя беларускія забавы  і гульні. Яна была праведзена ў форме гульнявога практыкуму. Дзеці з задавальненнем праявілі рухальную актыўнасць, гуляючы ў розныя прапанаваныя беларускія  гульні.

         Апошнюю старонку часопіса рабяты назвалі “Кватары азёрныя…” Гэтая старонка – завочнае падарожжа прысутных разам з навучэнцамі ўстановы, стваральнікамі роліка, па адметных аб’ектах  і найбольш цікавых мясцінах нашага аграгарадка Кватары, апавяданне пра гісторыю яго ўзнікнення, пра знакамітых прадстаўнікоў сваёй мясцовасці.

Такая форма работы, лічаць педагогі ўстановы, не толькі  паглыбляе ўяўленні школьнікаў пра свой родны край – прыроду, людзей, мясцовыя традыцыі, але і садзейнічае, несумненна, развіццю іх пазнаваўчай актыўнасці, стварае ўмовы для фарміравання ў навучэнцаў патрыятычных пачуццяў.   

Тамара  Марчык, настаўнік пачатковых класаў  Кватарскага ясляў – сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *