У Кватарскім яслях-садзе-базавай школе працаваў лагер «Усмешка»

Лента новостей

DSC02114 DSC02118Канікулы — гэта час, калі дзеці пасля руплівай разумовай працы могуць добра адпачыць і заняцца любімай справай.
У Кватарскім яслях-садзе-базавай школе з 23 па 28 сакавіка працаваў лагер «Усмешка». Яго наведвалі вучні пачатковых класаў. Школьнікам было прапанавана шмат разнастайных цікавых мерапрыемстваў, у тым ліку і мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 70-годдзя Перамогі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў спарт­ландыі «Спорт дапаможа сілы памножыць», гульні «Экалогія і зда­роўе», паказалі сябе кемлівымі і знаходлівымі ў час правядзення гульні «Сямёрак сем і ве­села ўсім». Не пакі­нула навучэнцаў раўнадушнымі і экс­курсія — марафон «Пом­ніць, нельга забыць». Школьнікі дапа­маглі навесці парадак ля помніка загінуўшым землякам у аграгарадку Кватары. Памяць аб подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны будзе заўсёды жыць у сэрцах нашчадкаў. Вучні паказалі свае веды ў турніры “Знаўцы правіл дарожнага руху”, здзейснілі віртуальнае падарожжа «У свет англійскіх традыцый», пабывалі ў гасцях у казачных герояў, пераканаліся ў тым, што толькі той, хто мае сяброў, можа пераадолець усе цяжкасці, дасягнуць пастаўленых мэт.
Гульні на свежым паветры, рацыянальнае харчаванне, спартыўныя мерапрыемствы, добры мікраклімат у калектыве — усё гэта садзейнічала ўмацаванню здароўя малодшых школьнікаў.
Спадзяёмся, што навучэнцы правялі час з карысцю і з новымі сіламі працягнуць вучобу.
У выхаванцаў дзіцячага ясляў-сада кожны квартал праходзяць Дні здароўя, у якіх удзел прымаюць не толькі выхаванцы, але і іх бацькі, выхавацелі. Кожнае такое свята нясе дзецям шмат радасці, добрага настрою, здароўя. У рамках Дня здароўя, які праводзіўся на веснавых канікулах, адбылася фізкультурная забава «Гуляем разам у беларускія народныя гульні», прагулка з выкарыстаннем гульняў-эстафет з элементамі беларускага фальклору. Нават харчаванне дзяцей было арганізавана пад дэвізамі: снеданне “Тварожнае раздолле”, абед «Ад цёткі Галі», полудзень «Бабка бульбяная».
У вольны час дзеці разам з Несцеркам гулялі ў народныя рухомыя гульні.
Тэрэза Сідаркевіч, класны кіраўнік 5 класа
Кватарскага ясляў-сада — базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *