У Вялікабераставіцкай школе сустракаліся маладыя педагогі

Лента новостей

28 студзеня на базе Вялікабераставіцкай СШ прайшло чарговае пасяджэнне “Школы маладога настаўніка”, якую наведваюць маладыя педагогі, што ў гэтым навучальным годзе пачалі сваю працоўную дзейнасць ва ўстановах адукацыі раёна.
Падчас сустрэчы ў маладых настаўнікаў была магчымасць наведаць урокі больш вопытных калег, каб павысіць сваё прафесійнае майстэрства і назапасіць практычнага вопыту работы.
Маладыя спецыялісты пабывалі на ўроках С.А.Сухоцкай (англійская мова, 10 клас), І.А.Цюшкевіч (беларуская літаратура, 6 клас), Т.Г.Мелянец (матэматыка, 11 клас), А.А.Талочка (беларуская мова, 9 клас), на выхаваўчым мерапыемстве “Мой дом – мая крэпасць”, якое падрыхтавала С.А.Трацэвіч.
Затым адбылася сустрэча маладых педагогаў з намеснікам старшыні райвыканкама С.Я.Чыкуном і начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама А.Р.Буткевіч, у ходзе якой былі абмеркаваны праблемы, з якімі сутыкаюцца маладыя спецыялісты на сваіх першых працоўных месцах, дадзены адказы на пытанні, якія іх асабліва хвалююць.
Як найбольш актуальныя, уздымаліся пытанні невысокай заработнай платы маладых спецыялістаў, кампенсацыі за жыллё, якое здымаюць настаўнікі, дастаўкі транспартам да месца працы, скардзіліся маладыя педагогі і на тое, што ў некаторых навучальных установах не хапае падручнікаў па вучэбных прадметах і неабходнага абсталявання.
Усе паступіўшыя пытанні ўзяты на кантроль і будуць разгледжаны ў аддзеле адукацыі райвыканкама.
Закончылася пасяджэнне анкетаваннем па ўмовах адаптацыі маладых спецыялістаў на працоўных месцах, перспектывах іх далейшай працоўнай дзейнасці і праблемах агульнага характару.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *