У Бераставіцкім раёне ідзе сяўба

Лента новостей

IMG_2772Спрадвеку хлеб для чалавека быў галоўнай каштоўнасцю. І зараз, калі зямля абудзілася ад зімовага сну, прагрэлася пяшчотным веснавым сонцам, прыйшла да вяскоўцаў гарачая пара. Сяўба – чарговы этап у канвееры зладжаных палявых работ. Вось і ў СВК імя Варанецкага, моцнай гаспадарцы, вядомай на ўсю рэспубліку сваімі рэкордамі, на палетках кіпіць работа. Разам з загадчыкам участка №2 Зянонам Сцяцкевічам мы пабывалі на своечасова падрыхтаваным полі. Пад ласкавымі промнямі сонейка і гарэзлівым лёгкім ветрыкам чакала яно спорнага насення. А ім сапраўды можна было палюбавацца – зярняткі буйныя, спорныя, літаральна адно ў адно. Так і трэба па сучасных стандартах, каб не было ні аднаго папсаванага, паламанага або дробнага зярняці. Толькі тады пратручанае насенне перспектыўных гатункаў спаўна аддасць свой багаты патэнцыял, узнімецца зялёным руном, нальецца цяжкім залатым коласам, будзе радаваць людзей высокай аддачай і ўраджайнасцю.

Зянон Сцяцкевіч
Зянон Сцяцкевіч

А працавалі на ўчастку ў той дзень вопытны вадзіцель Дзмітрый Мікалайчык на машыне МАЗ, якая прывозіць адразу 10 тон насення і абсталявана спецыяльным аўтаматычным прыстасаваннем для пампавання насення праз адмысловы рукаў у бункер сеялкі.

Дзмітрый Мікалайчык
Дзмітрый Мікалайчык

На энерганасычаным магутным трактары Джон Дзір сеяў у той сонечны дзянёк механізатар Іван Талочка. Ён дастойны прадстаўнік дынастыі. З шасціметровай сеялкай трактарыст засявае за свой працоўны дзень па 30 гектараў. Пшаніцу і іншыя збожжавыя сее дзявяты год.

Дзмітрый Мікалайчык
Дзмітрый Мікалайчык

Пры добрым надвор’і збожжавыя ў гэтым сельгаскааператыве пасеюць за два тыдні.
Шчодрага вам новага ўраджаю, шаноўныя землякі!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *