У Бераставіцкім раёне ідзе нарыхтоўка кармоў

Лента новостей

Гарачае сонечнае надвор’е значна паскорыла рост і паспяванне траў. У гаспадарках стараюцца максімальна выкарыстаць умовы надвор’я для нарыхтоўкі кармоў. Вельмі важна як мага хутчэй правесці першы ўкос, каб потым атрымаць добры ўраджай з другога. Ва ўсялякім разе так спадзяюцца сельскія працаўнікі.
У СВК “Пархімаўцы”, у прыватнасці, з запланаваных 400 тон сена ўжо назапашана каля палавіны. Сенажу нарыхтавана 1400 тон. Гэта менш чым пятая частка ад намечанага. Таму цяпер асноўныя намаганні ў сельгаскааператыве прыкладваюць менавіта для нарыхтоўкі сенажу. Штодзень на палях гаспадаркі на касавіцы задзейнічаны тры касілкі, два трактары з граблямі і адзін з варушылкай. З апошняй аперацыяй добра спраўляецца механізатар Віталь Качаноўскі (на здымку). Яго я застаў падчас варушэння канюшыны на сянаж на полі, непадалёку ад вёскі Жабры. Сюды ён прыехаў у другой палове дня, а да гэтага працаваў у Алекшыцах, дзе СВК “Пархімаўцы” выдзелена 200 гектараў тарфяна-балотных угоддзяў, з якіх 100 гектараў цяпер выкарыстоўваецца для палепшанага сенакосу, а на другой палове робіцца перазалужэнне.
Сяргей ХІЛЮТА, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *