У Бераставіцкай райветстанцыі працуюць нераўнадушныя людзі

Лента новостей

IMG_4136Вялікую ўвагу работнікі райветстанцыі надаюць прафілактыцы захворванняў жывёлы і людзей, папярэджваюць небяспечныя эпізаатычныя сітуацыі. Цікава мне было даведацца, што авечка, марскія свінкі, белыя мышы, якія тут утрымліваюцца, таксама служаць на карысць усім нам. Напрыклад, кроў авечкі неабходная для прыгатавання эрытрацытаў, якія выкарыстоўваюцца ў рэакцыях пры даследаванні на бруцэлёз. Гэта небяспечнае інфекцыйнае захворванне, якое можа перадавацца і чалавеку. Вялікія праблемы можа стварыць таксама туберкулёз і многія іншыя захворванні. Таму спецыялісты райветстанцыі пастаянна кантралююць сітуацыю ў раёне, прымаюць усе неабходныя меры, каб і прадукцыя жывёлагадоўлі была бяспечнай для здароўя людзей.
Ветсанітар Вольга Талкун ( на здымку) даглядае авечку і марскіх свінак. Уразіла мяне, якая гэта непасрэдная, добрая і нераўнадушная жанчына.
— Бачыце, заўва­жыўшы Вас, новага чалавека, наша авечка трохі захвалявалася, насцярожылася, — расказвае Вольга. – Але праз некалькі хвілін наша прыгажуня супакоілася. Яна ў нас любіць быць у цэнтры ўвагі, прывыкла да нашых работнікаў, ды і часта яны частуюць яе нечым смачным. Авечка наша, як рахманы сабачка, ходзіць на павадку, слухаецца каманд. Калі ніхто да яе не падыходзіць, не звяртае ўвагі, яна нават “крычыць”, кліча людзей голасам. У нас ёй тут добра, нават стрыжэм яе два разы на год. У памяшканнях для жывёлы падтрымліваем чысціню, захоўваюцца строгія патрабаванні.
Марскія свінкі таксама прыгожыя, рухавыя, пухнатыя, яны ёсць тут розных колераў і таксама любяць пачаставацца нечым смачным. Прыемна было пабачыць, як адчуваюць яны цяпло і ласку Вользіных рук. Сапраўды, жывёла тут у добрых руках.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *