Старанна працуе калектыў комплекса “Мацеевічы” СВК імя Варанецкага

Лента новостей

Малако ў апошнія гады стала стратэгічнай выгаднай сыравінай для краіны, важнай часткай экспарту. Каб павялічыць яго выпуск, мадэрнізуецца айчынная жывёлагадоўля, уводзяцца ў эксплуатацыю новыя фермы, стымулюецца праца даярак.
Начальнік малочнатаварнага комплекса “Мацеевічы” СВК імя Варанецкага Аляксандр Хвілацюк з гонарам паведаміў, што за верасень сярэднясутачны надой ад каровы ў іх складае 24,6 кілаграма. Разам з цялятамі тут утрымліваецца 840 га­лоў буйной рагатай жывёлы, за якімі даглядаюць, улічваючы начных работнікаў, усяго 15 чалавек.
Высокую культуру вы­твор­часці на МТК “Маце­евічы” відаць адразу. Дагледжаная тэрыторыя з кветкамі на клумбах, лаўкі, каб людзі маглі прысесці і адпачыць на свежым паветры.
Моцнае звяно на любой ферме – даяркі. Менавіта ад іх залежыць, наколькі менш будуць хварэць мастытамі каровы, наколькі якаснай будзе сыравіна. Найлепшы кантралёр у людзей – уласнае сумленне. У полі зроку аператараў машыннага даення строгае захаванне гігіены вымя рагуль, каб не дапусціць інфекцыю, і якаснае даенне. На МТК “Мацеевічы” 470 кароў дояць 3 даяркі. Здымак Ірыны Токаравай мы можам убачыць на раённай Дошцы гонару. А з Таццянай Гарбацюк і Крысцінай Карповіч я нядаўна змагла пагутарыць некалькі хвілін. Работа іх нялёгкая, але яны задаволены і даільнай залай “Вестфалія”, і зарплатай. Таццяна 19 гадоў працуе даяркай, можа параўнаць умовы працы, калі раней быў малакаправод, а зараз такое цудоўнае абсталяванне.
На 2014 год калектыў ставіць перад сабой амбіцыйную задачу – надаіць ад каровы 8500 кілаграмаў малака. Пры добрым статку, якасных кармах і адказных, зацікаўленых у такой высокай планцы людзях, гэта магчыма.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *