Справаздачны канцэрт у Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў

Актуально Лента новостей

IMG_1590 IMG_1621 IMG_1622 IMG_1626 IMG_1648 IMG_1656 IMG_1663 IMG_1677 IMG_1679 IMG_1686 IMG_1697 IMG_1704 IMG_1713 IMG_1716 IMG_1725 IMG_1728 IMG_1733 IMG_1736 IMG_1739 IMG_1740 IMG_1748 IMG_1749 IMG_1750 IMG_1753 IMG_1755У мінулы чацвер, 28 мая, у Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся традыцыйны справаздачны канцэрт. На сцэне канцэртнай залы, перад вялікай аўдыторыяй слухачоў навучэнцы і настаўнікі падводзілі творчыя вынікі года. Шэраг юных музыкаў і мастакоў былі ўзнагароджаны граматамі за добрую вучобу, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць, паспяховы ўдзел у конкурсах. Але, безумоўна, галоўнымі ўдзельнікамі справаздачнага канцэрта сталі выпускнікі. У гэтым годзе 39 вучняў Бераставіцкай ДШМ і яе філіялаў у аграгарадках Пагранічны і Вялікія Эйсманты дасягнулі фінішу ў нялёгкай, але захапляючай вандроўцы ў чароўны і шматгранны свет мастацтва. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны пасведчанні аб дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У гэты дзень усе цёплыя і шчырыя пажаданні адрасаваліся найперш выпускнікам. З заканчэннем школы мастацтваў навучэнцаў павіншавала дырэктар установы Ірына Баер і настаўнік па класе баяна Данута Барташэвіч. А бацькі выпускніка па класе духавых інструментаў Максіма Міклаша Ірына Іосіфаўна і Віктар Іванавіч выказалі падзяку настаўнікам за іх працу і цярпенне, за веды і любоў да музыкі і выяўленчаму мастацтву, якія яны перадалі вучням і якія, безумоўна, спатрэбяцца дзецям у жыцці.
Кожны навучальны год адметны значнымі падзеямі і дасягненнямі ў творчым жыцці школы мастацтваў. У гэтым годзе бераставіцкія юныя таленты паказалі доб­рыя вынікі ў шэрагу абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Так, Анастасія Барэль і Ксенія Карпач сталі ўладальніцамі дыпломаў ІІ ступені Рэгіянальнай музычна-тэарэтычнай алімпіяды, прысвечанай 175-годдзю Чайкоўскага. Навучэнцы класа духавых інструментаў прынялі ўдзел у абласным конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Новыя імёны» ў г. Гродна, у ІІІ адкрытым Рэспубліканскім конкурсе музычнага мастацтва «Спадчына» ў г. Мiнску, у V Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя Дабравольскага, у ІІІ адкрытым абласным дзіцячым джазавым фестывалі-конкурсе «Птица», у ІV адкрытым рэгіянальным фестывалі духавой музыкі «Фанфары сяброў» у аг.Парэчча. У пачатку чэрвеня адбудзецца паездка духавікоў на ІІ Рэспубліканскі конкурс «ЛьВёнок». У гэтых конкурсах пераможцамі і ўладальнікамі прызавых месцаў сталі Арцём Нікан, Максім Мік­лаш, Канстанцін Каскевіч, Віктар Сідаркевіч, Ілья Казлоўскі, Яўген Зенчык (выпускнік мінулага года), а таксама ўзорны эстрадна-духавы ансамбль «Tutti».
Узорны дзіцячы хор «Кампанэлі» (маст. кіраўнік і дырыжор Таццяна Кулік, канцэртмайстар Галіна Карпенка) заняў ІІІ месца ў намінацыі «харавыя калектывы» абласнога конкурсу імя Горскага.
Творчымі поспехамі ў гэтым годзе парадавалі і юныя мастакі. Марыя Кіган і Аляксей Матысік сталі ўладальнікамі Гран-пры, Аляксандра Крэйза – дыплома ІІІ ступені, а Валерый Цярэшка і Вольга Стрыга – дыпломаў за ўдзел у Міжнароднай выставе-конкурсе дзіцячай творчасці “Гісторыя ў асобах” (г.Уладзімір, Расія). Дар’я Гардзейчык і Аляксандра Крэйза адзначаны Падзячнымі лістамі за ўдзел у X Міжнародным конкурсе жывапісу і графікі “На сваёй зямлі» ў г.Смалявічы. Ілья Матысік узнагароджаны дыпломам за ўдзел у Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка «Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі» (г.Бішкек, Кыргызстан).
Варта адзначыць, што наву­чэнцы Бераставіцкай ДШМ у апошнія гады сталі больш актыўна ўдзельнічаць у розных конкурсах і фестывалях як у Беларусі, так і за яе межамі. І вынікі, якія паказваюць нашы хлопчыкі і дзяўчынкі, даюць падставу сцвярджаць, што Бераставіччына багатая на юныя таленты, якіх неабходна развіваць і падтрымліваць.
У справаздачным канцэрце прагучалі музычныя і вакальныя нумары ў выкананні ўзорнага хору «Манжэрок» і яго вакальнай групы (маст.кіраўнік і дырыжор Ірына Серабракова, канцэртмайстар Галіна Архіпава), узорнага хору «Кампанэлі» і вакальнага квартэта, інструментальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Вольгі Друмя, трыо духавікоў у складзе настаўніка па класе духавых інструментаў Вадзіма Антоненкі, Арцёма Нікана і Яўгена Зенчыка. Навучэнцы класа духавых інстру­ментаў Арцём Нікан і Максім Міклаш выступілі таксама соль­на. Як і Аляксандр Гутоўскі, Ксенія і Вольга Карпач, Кірыл Рыжко, Анастасія Барэль, Антон Сарока, Вікторыя Лутак, Карына Качанава.
У фае традыцыйна дзейнічала выстава навучэнцаў мастацкага аддзялення (настаўнікі Андрэй Втарушын і Кацярына Арабей).

Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *