«Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір…»

Лента новостей

00Дарагія браты і сёстры!
Ад усяго сэрца, з пачуццём глыбокай духоўнай радасці віншуем усіх вас з цудоўным святам – з Нараджэннем па плоці Госпада Бога і Збавіцеля нашага Іісуса Хрыста!
Сёння нашы сэрцы перапоў­неныя вялікай радасцю, бо праз Нараджэнне Хрыста бязмежная любоў Бога да чалавека перамагла грэх і смерць. У гэтую святую ноч мы знаходзімся ва ўсеагульным радасным настроі, бо падзея, якая адбылася многа гадоў таму непадалёку ад старажытнага Іерусаліма, мае дачыненне да кожнага з нас. Праз Нараджэнне Хрыстова Збавіцель дараваў нам магчымасць дасягнуць еднасці з Богам.
У гісторыі няма падзеі, падобнай святу Нараджэння Хрыстова. Іісус прыйшоў на зямлю, каб цаной свайго жыцця дараваць нам выратаванне. З радасцю і глыбокай малітвай мы сустракаем гэтыя цудоўныя дні. Гасподзь з намі, і радасць Яго прысутнасці перапаўняе нашы сэрцы!
Мы з надзеяй глядзім у будучы год і з удзячнасцю выпраўляем мінулы. Яшчэ адзін год падараваны нам для набыцця вечнага жыцця, і свята Нараджэння Хрыстова робіць нашу надзею радаснай.
Дарагія браты і сёстры, у гэты вялікі дзень пасылаем вам шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме, сямейнага дабрабыту, бадзёрасці духу і сапраўды хрысціянскага цярпення.
Шукайце Народжанага Хрыста ў сваіх сэрцах, дазвольце Яму жыць у вашых сем’ях, запрасіце Бога ў ваша жыццё. Няхай гэтая радасць заўсёды жыве ў нашых душах і сэрцах, жывіць іх і напаўняе ўсё наша жыццё.
Святары
Бераставіцкай акругі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *