Свята радасці і пяшчоты ў Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

Лента новостей Образование

         Вось і прыйшла доўгачаканая вясна, а разам з ёй цудоўнае свята — Міжнародны жаночы дзень. 8 Сакавіка —  самае пяшчотнае свята вясны! Гэты дзень асаблівы, ён сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак. Напярэдадні 8 сакавіка  ва ўстанове адукацыі  праводзіліся святочныя мерапрыемствы. Увесь дзень быў насычаны конкурснымі заданнямі, гульнямі, танцамі, ну і, вядома, віншаваннямі для самых любімых жанчын, дзяўчынак ад  маленькіх дашкалят да дарослых выпускнікоў. На перапынках не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, але і настаўнікі спяшаліся ў фае, каб прыняць удзел у жартлівай віктарыне, у конкурсе на лепшае выкананне калыханкі, у конкурсе малюнкаў “Букет маме” і інш.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у аперацыі “Паштоўка” і падрыхтавалі падарункі для матуль  сваімі рукамі.

Вучням 3 і 5 класа запомніцца конкурсна-гульнявая праграма “Хутчэй, дзяўчынкі!”, дзе журы, а ў склад яго ўваходзілі хлопчыкі з гэтых класаў,  неабходна  было вызначыць самую кемлівую, артыстычную, добрую, клапатлівую, творчую  Прынцэсу.  “Міс Прынцэсай  2021” былі абраны Анастасія Казлоўская і Аляксандра Вандзіч. У класах былі падрыхтаваныя віншавальныя сюрпрызы для дзяўчынак.

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй  школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *