Свята любові і дабрыні

Лента новостей Тема недели

Дарагiя браты i сёстры!

Хрысціянскі свет зноў уваходзіць у святкаванне вялікай падзеі – Нараджэння Божага Сына. Евангелле ў чарговы раз вядзе нас у Бэтлеем, у месца Нараджэння доўгачаканага Збаўцы. Гэтая падзея перакрочвае межы часу, і мы не толькі ўспамінаем Нараджэнне Хрыста, мы зноў і зноў сустракаем з’яўленне Бога ў гэтым свеце.

Езус прыйшоў на зямлю не для таго, каб паглядзець, як нам жывецца, прывітацца з намі і вярнуцца да Айца. Ён прыйшоў, каб узяць на сябе зло ўсяго свету, вызваліць нас ад саміх сябе і адчыніць нам шлях да Айца, да вечнага збаўлення. Але і мы самі павінны абудзіцца,  як тыя пастушкі, што на заклік анёлаў пайшлі шукаць Нованароджанага Збаўцу ў Бэтлееме, каб наша вера магла ўратаваць гэты свет ад бяды, паказаць шлях да сапраўдных  хрысціянскіх каштоўнасцей.  

Жадаем, каб Бэтлеемская зорка свяціла над кожным з нас як над той адзінай стайняй, у якой так моцна жадаў нарадзіцца Божы Сын.

Падзяляючы з вамі святочную радасць і дзелячыся аплаткам,    складаем усім вам   найлепшыя пажаданні. Няхай Божае Нараджэнне прынясе ўсім  нам так патрэбны спакой і духоўную сілу, каб зло, якое існуе ў свеце, не знаходзіла больш месца у сэрцах людзей. Няхай Дзіцятка Езус адорыць вас сваім   благаслаўленнем і патрэбнымі ласкамі, а святло Божага Нараджэння  няхай асвятляе ўсе цяжкасці і будзе правадніком у штодзённым жыцці.

Святочнай радасці, міру, спакою, дабрабыту і шчодрых ласкаў ад народжанага Боскага Дзіцяці на ўвесь калядны час і на ўсе дні Новага 2021 года жадаем усім вам, браты і сёстры!

З благаслаўленнем, святары Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *