Самым актыўным— падарункі

Лента новостей

Вось i скончыліся летнiя канiкyлы. Meнaвiтa з гэтай нагоды сабралiся юныя чытачы ў Лiшкаўскай сельскай бiб-лiятэцы, каб падвесцi вынікі конкурсу летняга чытання «Мы хотим, чтоб наше лето было книжками согрето». Шмат новага, цiкавага адкрылi для сябе дзецi з прачытаных кніг. І кожны выказаў сваю думку наконт прачытанай летам лiтаратуры. Камусьці больш спадабалiся казкі, хтосьці аддаў перавагу прыгодам i фантастыцы, а старэйшыя дзецi чыталi раманы для падлеткавага ўзросту, праграмныя творы.
Адбылася цiкавая вiкта-рына-конкурс «Многа чытаеш —многа ведаеш». І сапраўды, тыя вучнi, якiя заўсёды сябруюць з кнiгай, паказалi вельмi добрыя веды. Пытаннi ж былi рознабаковыя: пра свой край, пра раён, пра прыроду Бела-русi.
Напрыканцы сустрэчы вызначылі, хто найбольш кніг прачытаў у час летнiх канiкулаў. Першае месца заняў вучань 4-га класа Павел Сарасек. Хлопчык хоць i жыве ў Макараўцах, аднак у Лiшкi прыязжае да бабулi і першым чынам бяжыць у бiблiятэку. Цiкавiцца рознымi літаратурнымі навінкамі. Чытае шмат i з задавальненнем. Другі вынік у вучанiцы 6-га класа Яўгенiі Жук. Дзяўчынка гэта з рознабаковымі iнтарэсамі. Акрамя мастацкай лiтаратуры яна цiкавiцца навукова-пазнавальнымі, духоўнымі творамі. Хочацца адзначыць, што ў сям’i Яўгеніі чытаюць усе. І любоў да кнігі ў яе выхавана ўжо з самага ранняга ўзросту. На трэцiм месцы — вучанiца 7-га класа Дар’я Швядко. Дар’я вельмi любiць чытаць раманы для дзяўчынак. Часам даводзiцца прывозiць ёй кнігі і з раённай бiблiятэкi. У сям’i Дашы таксама чытаюць усе. Малодшы брацiк Вiталiк імкнецца быць падобным на сястру. Таксама бярэ шмат дзіцячых кніжак i вучыцца чытаць.
Пераможцы конкурсу былi ўзнагароджаны памятнымi па-дарункамi. Наогул, усе чытачы бiблiятэкi вельмi старалiся, летам дарэмна час не марнавалi, чыталi, папаўнялi свае веды прачытаным з кніг. Сярод самых актыўных чытачоў– Наталля Рад-кевiч, Валерыя Жук, Святлана Ярaшyк, Ангелiна Кажура, Саша Страмавус, Руслан Хлебнiкаў. Яны таксама былi ўзнагароджаны падарункамi.
Хочацца адзначыць, што гэтыя дзецi не толькi чытаюць, але i актыўна ўдзельнiчаюць ва ўcix мерапрымствах, якiя праводзяцца ў бібліятэцы.

Зоя Хлебнікава, бібліятэкар Лішкаўскай сельскай бібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *