“Роля сям’і ў жыцці чалавека”. Філасофскі стол у Канюхоўскім яслях-садзе- сярэдняй школе

Лента новостей Образование

Што самае важнае ў жыцці чалавека? Напэўна, многія адкажуць, што гэта здароўе, шчасце, каханне, поспех… Але далёка не ўсе назавуць слова “сям’я”. А сям’я з першых хвілін нашага нараджэння знаходзіцца побач з кожным з нас. Калі нам дрэнна, цяжка, калі з намі здарылася няшчасце–хто нас выслухае, дапаможа, супакоіць, дасць параду, абароніць? Вядома ж–сям’я.

All-focus

17 кастрычніка ў кабінеце гісторыі сабраліся навучэнцы 7-9 класаў, каб пагаварыць пра важнасць і ролю сям’і ў жыцці чалавека. Вучні ахвотна ўключыліся ў дыскусію, адказваючы на пытанні: што для вас азначае паняцце “сям’я”? Якая сям’я лічыцца шчаслівай? Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што сям’я–гэта родныя адзін аднаму людзі, якія жывуць разам. Галоўнае–не колькасць членаў сям’і, а як яны ставяцца адзін да аднаго. Калі ў сям’і пануе спачуванне, цеплыня, паразуменне, давер, тады такую сям’ю можна лічыць шчаслівай.

Затым удзельнікі мерапрыемства змадэлявалі шчаслівую сям’ю, працуючы ў групах (былі група хлопчыкаў і група дзяўчынак), і з картак са словамі пабудавалі“дом шчасця”. Паступова, складаючы па цаглінцы, узводзілі сцены, затым ставілі дах–“дах добрага настрою”. Вядома ж, “дамы шчасця” атрымаліся розныя. У дзяўчынак ён атрымаўся больш аб’ёмны і моцны, што яшчэ раз пацвярджае ісціну, што жанчына, маці, з’яўляецца захавальніцай сямейнага ачага.

Моцная, дружная сям’я заўсёды была ідэалам для кожнага пакалення. Колькі прыказак народ склаў пра сям’ю. Наступным заданнем для вучняў было выбраць найбольш упадабаныя прыказкі і растлумачыцьіхзначэнне. Атрымалася так, што абедзве каманды выбралі адны і тыя ж прыказкі, што пацвярджае агульнасць поглядаў і інтарэсаў дзяцей.

Успомнілі на мерапрыемстве таксама і пра гісторыю святкавання Дня сям’і ў Беларусі.

Заключным заданнем для вучняў стала складанне “плану любові для ўсёй сям’і”. На лісточках у выглядзе далонек дзеці запісалі імёны ўсіх членаў сваёй сям’і і пад кожным імем–тое, што любіць той ці іншы член іх сям’і.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што сям’я –самае важнае ў жыцці чалавека.

Мікалай Даніловіч, класны кіраўнік 11 класа Канюхоўскага ясляў-сада- сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *