Радуюць ураджайнасцю

Лента новостей

Нарэшце наладзілася надвор’е. Будзем спадзявацца, што пратрымаецца яно да завяршэння жніва. Уся краіна зараз з нашымі хлебаробамі, чакае духмяны каравай з новага ураджаю. Няхай будзе ён важкі на радасць кожнаму!
Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама на 22 ліпеня, па раёне ўбрана 12% збожжавых і зернебабовых. Найбольш у СВК “Цецяроўка” — 22%, у СВК імя Варанецкага – 18%, у СВК “Макараўцы”, “Пархімаўцы”, аграфірме “Стары Дворац” – па 12%. Радуюць ура-джайнасцю СВК імя Варанецкага – 90,6 цэнтнера з гектара, СВК “Макараўцы” – 73,7; “Алекшыцы” – 66,5; “Пархімаўцы” – 60,2; РУСП “Масаляны” – 58,6 і іншыя. Сярэдні паказчык па раёне – 63,8. Гэта дастойная лічба ў параўнанні з іншымі гаспадаркамі рэспублікі.
Па раёне ўбралі 12% азімай пшаніцы, 4% азімага трыцікале, 31% яравога ячменю. Ураджайнасць азімай пшаніцы ў СВК імя Варанецкага – 89,2 цэнтнера з гектара, у СВК “Макараўцы” – 71,3, у СВК “Цецяроўка” – 56,5.

Вялікую справу – зладжаным канвеерам
У СВК “Макараўцы” своечасова былі падрыхтаваны склады, праведзена дэзыінфекцыя, апрацоўка супраць шкоднікаў. Кожны год за гэтым сочыць загадчыца Ларыса Ятэль (на здымку). А аператар КЗС В-30 “ЛідаАрай” Віктар Манцэвіч прайшоў навучанне ў г.Гродна, задаволены, што працаваць яму даводзіцца з сучаснай тэхнікай. За суткі прасушваецца ад 300 да 500 тон збожжа ў залежнасці ад вільготнасці. Азімы рапс даводзілі да 7% , быў ён ад 14 да 20%.
Учора сушылі азімую пшаніцу. А на жніве працавалі 11 камбайнаў, з іх 5 імпартных. Усе камбайнеры стараюцца, кожны зацікаўлены перамагчы ў спаборніцтве.
Работы ў гаспадарцы вядуцца зладжаным канвеерам. Вопытны механізатар Юрый Капіца (на здымку) пасля ўборкі азімай пшаніцы заняты на лушчэнні іржышча. Гэты аграпрыём ён вядзе імпартным трактарам “Джон Дзір” з дыскамі КУН “Дыскаверы”. Работа спорыцца.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *