Работ восем не толькі ўвосень…

Лента новостей

У гаспадарках раёна напружаная пара. Кожны дзень зараз дарагі. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу па раёне ўнесена 76% ад вывезенага. Мінеральных з улікам восені ўнеслі 4474 тон дзеючага рэчыва.
Па раёне на гэты час у мінулым годзе было пасеяна яравых збожжавых 48% ад запланаванага, у гэтым – 66%. Па гаспадарках паказчыкі наступныя: СВК “Цецяроўка” — 86%, РУСП “Масаляны” – 80%, аграфірма “Стары Дворац” – 76%, СВК імя Варанецкага – 64%, СВП “АграМір” – 60%, СВК “Малабераставіцкі эліт-гас” – 59%, СВК “Макараўцы” – 53%, “Алекшыцы” і “Пархімаўцы” – 52%. Не ўсюды яшчэ глеба прасохла, ды і надвор’е “падкідвала свае сюрпрызы”.
У РУСП “Масаляны” пасеялі ўжо 68% кукурузы ад запланаванага, у СВК імя Варанецкага – 35%. Па раёне паказчык — 16% ад плана.
Цукровых буракоў найбольш пасеяна ў РУСП “Масаляны” – 77% і СВК “Цецяроўка” – 66%. Раённы паказчык – 43%.
У сельгаскааператывах падкормліваюцца азімыя, мнагалетнія травы, вядуцца іншыя работы. Усе яны важныя і патрабуюць добрасумленных гаспадарлівых рук.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *