Працу людзей цэняць у СВК “Алекшыцы”

Лента новостей

Вадзіцель Пётр Праневіч, аграном Юрый Цалюк, механізатары Мікалай Мотыль і Сяргей Кодзінцаў, вадзіцель Сяргей Карпуць

Прыйшла восень і прынесла з сабою “работ восем”. Трэба і кармоў для жывёлы нарыхтаваць у дастатку, і пасеяць збожжавыя, і ўбраць бульбу, агародніну, цукровыя буракі, кукурузу… Кожная работа важная, круціцца адвечны вясковы калаўрот. СВК “Алекшыцы” – моцная гаспадарка, асабліва паспяхова тут развіваецца жывёлагадоўля. Спрыяльным быў для сельгаскааператыва мінулы год, стараюцца людзі і зараз.
Просты чалавек тут у вялікай пашане. Сакрэтам замацавання кадраў на гэтай зямлі добра валодаюць кіраўнік гаспадаркі Валерый Паўлюкевіч і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і старшыня прафкама Ганна Міхаленка. Па іх меркаванню ён вельмі просты: “Як кіраўніцтва ставіцца да чалавека, клапоціцца пра яго, так і ён ставіцца да работы”. І сапраўды, і Валерый Эдуардавіч, і Ганна Іосіфаўна заўсёды ў курсе турбот людзей і іх сем’яў, стараюцца, каб агульная гаспадарка працавала эфектыўна.
Нядаўна давялося мне пабываць тут на трамбоўцы кукурузнага сіласу. Некалькі хвілін удалося паразмаўляць з маладым работнікам — вадзіцелем Пятром Праневічам. Ён якраз пад’ехаў з поля на магутнай машыне МАЗ. Літаральна на днях юнаку споўнілася 20 гадоў, з чым яго шчыра павіншавалі ў гаспадарцы. Хлопец закончыў Бераставіцкі сельскагаспадарчы ліцэй, удзячны свайму майстру вытворчага навучання Браніславу Антушэвічу, які дапамог яму авалодаць любімай прафесіяй. Цікава, што сам юнак з Гродна, а ў гэтых маляўнічых мясцінах жыве яго бабуля. Людзі тут добразычлівыя, таму і вырашыў Пётр звязаць сваё жыццё з вёскай. Атрымліваецца самастойная работа ў яго добра: калі кукурузнае поле блізка, робіць ён у дзень па 21 – 22 рэйсы.
Сілас правяраецца на віль­готнасць. Якасць кармоў добрая. На трамбоўцы заняты адказныя механізатары Мікалай Мотыль і Сяргей Кодзінцаў, на падвозцы — таксама вопытны вадзіцель Сяргей Карпуць.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *