Праз дваццаць гадоў пісьмо знайшло свайго адрасата

Лента новостей

Клубу “Пошук” Вялікабераставіцкай СШ шмат гадоў. Выкарыстоўваючы спісы салдат, пахаваных на Бераставіччыне, якія ў свой час нам прадаставілі ваенны архіў горада Падольска і райваенкамат, следапыты яшчэ тады, амаль дваццаць гадоў таму, узяліся за пошук сваякоў загінуўшых і пахаваных у нас воінаў. За гэты час удалося адшукаць нямала свякоў тых салдат, якія пахаваны ў брацкіх магілах раёна. Некаторыя нават прыязджалі ў Бераставіцу, каб аддаць даніну павагі і памяці сваім загінуўшым бацькам, дзядам, прадзедам. І вось чарговая навіна. У канцы снежня да нас прыйшло пісьмо з далёкай Арменіі. Амаль праз дваццаць гадоў даў пра сябе знаць сын Хачатура Авецікавіча Сцепаняна (на здымку), які 29 чэрвеня 1944 года памёр ад ран у бераставіцкім ваенным шпіталі. Рыгор Хачатуравіч даслаў нам фотаздымак свайго бацькі, а мы, у сваю чаргу, папрасілі больш падрабязна расказаць пра загінуўшага салдата і пра такі доўгі шлях пісьма да месца прызначэння. Нашы следапыты адправілі ў Арменію электроннай поштай таксама і фотаздымак брацкай магілы па вул.Чкалава, дзе на адной з пліт выбіта прозвішча Хачатура Авецікавіча Сцепаняна. Цяпер чакаем новай інфармацыі і спадзяёмся на супрацоўніцтва з сынам ці іншымі сваякамі пахаванага ў нас, на Бераставіччыне, воіна.
Марына Дзегцярова, кіраўнік клуба “Пошук”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *