Прадстаўніца Бераставіччыны — у прызёрах “АрхНавацыі”

Лента новостей

22Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2013”, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Удзел у ім прынялі больш за тысячу навучэнцаў з 270 устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. На суд журы было прадстаўлена 720 дзіцячых работ у намінацыях “Жывапіс” і “Графіка”, больш за 200 мастацкіх фотаздымкаў і 35 работ у намінацыі “Архітэктурнае макеціраванне”.
Тым больш прыемна, што сярод такой колькасці конкурсных работ прызавое месца атрымала прадстаўніца нашага раёна: у намінацыі “Жывапіс” ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў другое месца журы конкурсу прысудзіла Таццяне Шмыга з Малабераставіцкай сярэдняй школы (кіраўнік – Н.В.Мядзелка).
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *