Перадавікам жніва – паклон наш нізкі!

Лента новостей

Як і кожны год, хлебаробы нашага раёна пастараліся, каб гарачая пара ўборкі збожжавых прайшла ў аптымальны тэрмін і якасна. Усе гаспадаркі без выключэння могуць ганарыцца сваімі перадавікамі. Наперадзе доўгачаканыя дажынкі.
У РУСП “Масаляны” з 31 па 7 жніўня ў раённым спаборніцтве перамаглі старшы камбайнер камбайна “Лексіён” Аляксандр Іваноўскі і камбайнер Аляксандр Калеснік. Яны ўзнагароджаны падзячным пісьмом райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўнымі падарункамі. Гэты ж экіпаж першым у гаспадарцы намалаціў 1000 тон збожжа і атрымаў таксама падзячнае пісьмо райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію. Годна адзначаны ўклад экіпажа камбайна “Ліда -1300” Аляксандра Якімовіча і Аляксандра Кіку. Падзячным пісьмом райсельгасхарча і грашовай прэміяй узнагароджаны вадзіцель Мікалай Ясюля (на здымку).
У СВК імя Варанецкага людзі шчыра паважаюць мясцовага жыхара, старшага камбайнера Сцяпана Талочку. Кожны год на жніве яму ўручаюць узнагароды. Вось і нядаўна за тое, што першым у гаспадарцы разам з камбайнерам Генрыхам Кісялём на камбайне “Джон Дзір” намалаціў 1000 тон збожжа і па сваёй групе камбайнаў ён узнагароджаны падзячным пісьмом райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміяй (на здымку — на полі перадавікоў павіншаваў старшыня райкама работнікаў АПК Уладзімір Апон).
У СВК “Макараўцы” экіпаж камбайна “Ліда -1300” Андрэй і Юзэф Панасюкі з 31 ліпеня па 7 жніўня намалацілі 422 тоны збожжа і па сваёй групе камбайнаў іх значны ўклад адзначаны падзячным пісьмом райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама каштоўнымі падарункамі. А падзячныя пісьмы райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі атрымалі экіпаж камбайна “Лексіён” у складзе Станіслава Вярышкі і Антона Дабрэнкі, экіпаж “Мегі -208” — Віктар Ляховіч і Вяслаў Іядкоўскі. Дастойна адзначаны ўклад перадавых вадзіцеляў Васіля Кажуры і Антонія Уса.
У СВК «Малабераставіцкі элітгас» падзячным пісьмом райсельгасхарча і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміяй узнагароджаны экіпаж камбайна “Лексіён” – Валянцін Цяслаўскі і Аляксандр Адамчук, ва-дзіцель Сяргей Дзешка.
У СВП «АграМір» за працоўныя дасягненні ўзнагароды атрымалі экіпаж камбайна “Лексіён” Андрэй Янучак і Пётр Дзешка, камбайна “Ліды -1300” – Юрый Багдзей і Уладзімір Хакала, вадзіцель Андрэй Вабішчэвіч.
Моладзь таксама паказала сябе з самага лепшага боку на жніве. Узнагародамі раённага камітэта ГА “БРСМ” па выніках спаборніцтва з 31 ліпеня па 7 жніўня заахвочаны маладзёжны экіпаж камбайна “Джон Дзір” родных братоў Сяргея і Аляксандра Тарановічаў з СВК “Цецяроўка” і вадзіцеля аграфірмы «Стары Дворац» Алега Антоніка.

Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *