Паэтычны свет Галіны Каржанеўскай

Лента новостей

Галіна Каржанеўская – вядомая сучасная пісьменніца. Яна належыць да так званага пакалення сямідзесятнікаў, з шэрагу якога таксама Алесь Разанаў, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законнікаў, Юрка Голуб, Алесь Жук, Мар’ян Дукса… Галіна Каржанеў-ская, ня-гледзячы на няпростыя ўмовы для творчага станаўлення ў савецкі час, здолела знайсці трывалы эстэтычны грунт і вы-працаваць самастойны почырк, а галоўнае, яна глыбока адчувала сваё ўнутранае “я” і выявіла непаўторны свет жаночай душы.
Галіна Анатольеўна Каржанеўская нарадзілася 27 жніўня 1950 года. У 1973-ым скончыла беларускае ад-дзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Выкладала рускую мову і літаратуру і беларускую мову і літаратуру ў школах Лагойскага раёна. У 1980-82гг. працавала ў літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Аднак покліч пісьменніцкай працы перамог, завабіў на шлях літаратурнай дзейнасці. У 1984 г. Галіна Каржанеўская апынулася ў адным з галоўных культурна-творчых асяродкаў беларускага пісьменніцтва – рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”.
Першая публікацыя Каржанеўскай з’явілася ў друку ў 1967 г. З таго часу яна выпусціла шмат зборнікаў паэзіі, кнігі выбраных твораў “Невымоўнае”(1991) і “Асенні мёд”(1999). Разам з тым яе імя досыць заўважнае ў сучаснай драматургіі, яна – аўтар п’ес, а таксама драматургічных твораў для дзяцей. Паэтычны свет Галіны Каржанеўскай багаты на пачуцці і думкі, інтанацыі і матывы. Яе творы – гэта лірыка-псіхалагічная кардыяграма жанчыны, якая валодае глыбокім унутраным вопытам, ведае цану каштоўнасцям жыцця.
Валянціна Чыкун,
загадчыца аддзела
абслугоўвання райбібліятэкі



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *