Патрыятычнае выхаванне ў Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе

Год народного единства Лента новостей Образование

Патрыятызм – найважнейшы духоўна-маральны фактар захавання грамадскай стабільнасці, незалежнасці і бяспекі дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь 2021 год праходзіць пад знакам народнага адзінства. За гэты час кожны з нас павінен успомніць, што мы адзіная сям’я з вялікай гісторыяй і светлай будучыняй. Дарослым неабходна навучыць маладое пакаленне паважаць і шанаваць свае дзяржаўныя сімвалы таму, што павага да іх азначае павагу да сябе, узровень патрыятызма для кожнага грамадзяніна.

У гэтым годзе на базе Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы працягваецца рэалізацыя эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэлі развіцця гатоўнасці педагогаў да фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці навучэнцаў у міжкультурным адукацыйным асяроддзі». А што можа лепш сфармаваць у маладога пакалення гэтую нацыянальную ідэнтычнасць, г.зн. атаясамленне сябе з канкрэтнымі людзьмі, канкрэтным народам, як не патрыятычнае выхаванне.

Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца ў Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе з дзіцячага саду. Мы стараемся дапамагчы бацькам выхаваць асобу, якая будзе валодаць якасцямі грамадзяніна — патрыёта Радзімы, здольнага паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі, валодаць пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці, любові да Айчыны, да свайго народа. Напярэдадні свята, Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца ў нашай краіне 15 сакавіка, у нашай школе прайшла патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам!”. У ёй прынялі ўдзел усе навучэнцы нашай установы адукацыі, а таксама выхаванцы рознаўзроставай групы  і педагагічныя работнікі.

Выхаваем  патрыётаў – значыць, можна быць упэўненымі  ў станаўленні і развіцці  грамадства і будучыні нашай краіны.

Святлана Патапчык,  настаўнік англійскай мовы  Масалянскага  ясляў-сада-пачатковай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *