Падарункі–з любоўю

Лента новостей

Маленькія наведвальнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі заўсёды рады гасцям, асабліва сваім аднагодкам. І, зразумела, тым падарункам, якія прыносяць для іх валанцёры са школ раёна, дарослыя спонсары.
А ў рамках рэспубліканскай акцыі “Цуды на Каляды” сустрэч і падарункаў было асабліва многа. Радаваліся дзеці, работнікі Цэнтра. Але, як аказалася, прыемныя візіты яшчэ не закончыліся: у госці да выхаванцаў Цэнтра прыехалі прадстаўнікі Кватарскага дзіцячага сада-базавай школы. Мясцовыя вучні збіралі падарункі з такой любоўю, што, здаецца, яны нават выпраменьваюць цяпло дзіцячых сэрцаў.
У Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі шмат і дарослых спонсараў – працоўных калектываў, фермераў і прадпрымальнікаў. Напрыклад, фермер В.В.Жывель заўсёды слушна, з увагай ставіцца да патрэб Цэнтра.
Марыя ДРАПЕЗА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *