Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Беларусь помнит Великая Победа Лента новостей Образование

       На працягу дзесяцігоддзяў 9 Мая застаецца ў Беларусі самым кранальным, самым душэўным святам. Для нашай краіны гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта святая памяць аб загінуўшых на палях бітваў, якія памерлі ад ран у мірны час. Гэта даніна павагі ветэранам. Наш абавязак перад пакаленнем пераможцаў — захаваць гістарычную памяць пра вайну, не пакінуць у забыцці ні аднаго загінуўшага салдата, аддаць даніну падзякі за гераічны подзвіг жывым ветэранам вайны і працоўнага фронту, дзецям вайны.

      У мэтах патрыятычнага выхавання навучэнцаў, фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей, якія кавалі Перамогу, фарміравання станоўчага эмацыянальнага ўздыму і сфарміраванасці святочнай культуры ў нашай школе па традыцыі кожны год праводзіцца тыдзень, прысвечаны Дню Перамогі. Гэты год не стаў выключэннем. На працягу тыдня былі праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны – урокі мужнасці, прысвечаныя слаўнай даце (“Маленькія героі вялікай вайны”, “Усё для фронта, усё для перамогі”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”). Шырока выкарыстоўваліся рэсурсы  народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”. Экскурсаводы музея Лебедзь Раман, вучань 8 класа, Артамонаў Аляксандр, вучань 7 класа, Сіцько Андрэй, вучань 9 класа, пад кіраўніцтвам настаўніка англійскай мовы Кісялеўскай Вікторыі Рамуальдаўны правялі для вучняў 1-11 класаў тэматычныя экскурсіі (“Дарогамі подзвіга і памяці”, “Трагедыя вайны”, “Землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны”).  

Навучэнцы з пачуццём гонару слухалі экскурсаводаў пра слаўны подзвіг сваіх землякоў, мелі магчымасць пачуць падрабязную гісторыю пра тое, як той ці іншы экспанат перыяду Вялікай Айчыннай вайны трапіў у фонд музея. Асабліва цікавілі вучняў пісьмы з фронту, каштоўныя рэліквіі далёкай ваеннай пары, пажаўцелыя невялікія лісты-трохвугольнікі, напісаныя простым або хімічным алоўкам, са скупымі аповедамі пра ваеннае жыццё, але натхнёнымі словамі веры ў перамогу. У час правядзення тыдня навучэнцы наведалі тэматычную  выставу “Пісьменнікі аб вайне” ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”. 8 мая вучні, настаўнікі і работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у эстафеце “Ад помніка да помніка”.

Жанна Козел, кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Малабераставіцкай СШ   



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *