Новыя паслугі Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Лента новостей

У сённяшні час актыўнай камп’ютарызацыі і інфарматызацыі ў функцыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ўваходзіць не толькі абслугоўванне чытачоў кнігай, але і прадастаўленне шэрагу дадатковых платных паслуг.

Бераставіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма налічвае 18 камп’ютараў: 6 – у раённай бібліятэцы, 4 – у дзіцячай, 9– у бібліятэках аграгарадкоў. Ёсць выхад у інтэрнэт. Выкарыстанне і набыццё новай камп’ютарнай тэхнікі і абсталявання дазваляе райбібліятэцы паступова пашыраць спектр паслуг чытачам і, да таго ж, выконваць план платных паслуг. Так, за 9 месяцаў гэтага года паслугі насельніцтву аказаны амаль на 23 мільёны рублёў. Якія з іх карыстаюцца найбольшым попытам? Расказвае бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу РЦБС Наталля БАГДАНОВІЧ (на здымку):
– Акрамя платнай выдачы чытачам літаратуры і перыёдыкі павышанага попыту з так званага камерцыйнага фонду, папулярнасцю ў чытачоў карыстаюцца паслугі па ксеракапіраванні, сканіраванні, пошуку і распячатванні на прынтары нарматыўна-прававых дакументаў, пошуку і прадастаўленні інфармацыі з інтэрнэту, па наборы тэксту на камп’ютары і яго распячатванні, прадастаўленне камп’ютара для самастойнага карыстання, прыём і выдача электроннай карэспандэнцыі карыстальнікам і г.д. Юным карыстальнікам дзіцячай бібліятэкі прыйшліся да спадобы камп’ютарныя гульні. За сімвалічную плату можна ўзяць на дом тэматычныя дыскі з медыатэкі, выкрайкі з часопісаў мод, альбомы мастацкіх твораў.
– Што новага з’явілася за апош-ні час?
–Нядаўна ў цэнтральную раённую бібліятэку быў набыты каляровы прынтар. І цяпер тут можна скарыстацца такімі новымі паслугамі, як набор тэксту на камп’ютары з каляровым ілюстраваннем і наступным яго распячатваннем. Прадастаўленую магчымасць каляровага распячатвання дакументаў на прынтары карыстальнікі райбібліятэкі ўжо ацанілі і з задавальненнем звяртаюцца па дапамогу.
Існуюць і іншыя платныя паслугі, у тым ліку і ў сельскіх бібліятэках. Пазнаёміцца з іх пералікам можна непасрэдна ў кожнай бібліятэчнай установе раёна.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *